Вы тут

У БДУІР — новыя спецыяльнасці


З кожным годам расце попыт на спецыялістаў у ІТ-сферы. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ідзе ў нагу з часам. Тут сёлета абітурыентам прапанавалі тры новыя спецыяльнасці, адкрыццё набору на якія было прадыктавана арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.


Фота БелТА

Спецыяльнасць «Электроннае машынабудаванне» (факультэт камп’ютарнага праектавання) адкрылі ў цесным узаемадзеянні з ААТ «Планар». Адукацыйны стандарт, прыкладны навучальны план і вучэбна-праграмная дакументацыя распрацоўваюцца з прыцягненнем кадравага рэсурсу дадзенай арганізацыі. Там студэнты асвояць стварэнне праграмнага забеспячэння для сістэм аўтаматычнага кіравання і структурных схем алгарытмаў кіравання тэхналагічным абсталяваннем. Яшчэ прадугледжана навучанне навыкам праектавання аўтаматызаваных тэхналагічных комплексаў і функцыянальных модуляў вырабаў электроннага машынабудавання.

Хто паступіць на спецыяльнасць «Кіберфізічныя сістэмы» факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, набудзе веды і ўменні ў галіне лічбавага праектавання, мадэлявання і вытворчасці, інфармацыйных сістэм кіравання вытворчасцю і прадпрыемствам. Студэнтам прапануецца вывучаць робататэхніку, прамысловыя сэнсорыку і інтэрнэт рэчаў (ІІoT), а таксама вялікія даныя (Bіg Data).

«Гэтая спецыяльнасць арыентавана на падрыхтоўку спецыялістаў новага пакалення для развіцця высокатэхналагічнай прамысловасці ў фармаце «разумных» вытворчасцяў, — тлумачаць у прэс-службе БДУІР. — Яны, у сваю чаргу, валодаюць высокай ступенню аўтаматызацыі, самаарганізацыі, здольнасцю хутка рэагаваць на індывідуальныя запыты спажыўцоў». Адкрыццё «Кіберфізічных сістэм» было падтрымана ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», УП «ІЦТ Гарызонт» і іншымі.

Інжынерна-эканамічны факультэт БДУІР прапаноўвае абітурыентам спецыяльнасць «Лічбавы маркетынг», дзе яны змогуць вывучаць розныя ІT-дысцыпліны, у тым ліку эканамічныя і маркетынгавыя. Выпускнікі авалодаюць запатрабаванымі на рынку працы кампетэнцыямі, і перад імі адкрыюцца шырокія магчымасці кар’ернага росту ў розных галінах эканомікі. З улікам узрастаючай ролі лічбавых тэхналогій прафесія «спецыяліст па лічбавым маркетынгу» — адна з найбольш перспектыўных і высокааплатных.

Новыя спецыяльнасці папулярныя сярод абітурыентаў. Па словах прадстаўнікоў прэс-службы, на спецыяльнасць «Лічбавы маркетынг» на адно месца прэтэндуе больш за тры чалавекі: «Арганізацыі-заказчыкі кадраў заявілі запатрабаванне ў 50-60 чалавек у год. У далейшым попыт на такіх спецыялістаў будзе толькі ўзрастаць».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.