У пасольстве В’етнама ў Мінску адкрылі кнігу спачуванняў у сувязі са смерцю Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама Нгуен Фу Чонга. Запісы ў ёй пакінулі прадстаўнікі кіраўніцтва беларускага парламента і органаў дзяржкіравання, перадае БелТА.
Спачуванні ў сувязі са сканчэннем жыццёвага шляху Нгуен Фу Чонга раней выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «З асобай гэтага выдатнага палітычнага дзеяча, з якім я асабіста быў знаёмы, непарыўна звязана станаўленне сучаснага В’етнама. У свеце шырока вядомыя яго заслугі ў рэфармаванні партыі, умацаванні яе ролі ў грамадстве, абароне правоў і інтарэсаў працоўных», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь страціла сапраўднага сябра, які ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва, пашырэнне міжпартыйных кантактаў і гуманітарнага ўзаемадзеяння.
У пасольства В’етнама, каб выказаць шчырыя спачуванні, асабіста прыбылі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Іпатаў і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец, першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч.
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.