Як ідуць справы з уборкай пацярпелых ад непагадзі пасеваў, расказаў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае БелТА.
Раней Мінсельгасхарч паведамляў аб 29 тыс. га сельгаскультур, якія пацярпелі ў выніку непагадзі. Уладзімір Гракун запэўніў, што гэтыя плошчы ўжо ўбіраюцца, адпаведна, іх колькасць значна скарачаецца. «Тактыка і тэхналогіі ўборкі працуюць. Аграрыі вызначаюць, як атрымаць максімальную валоку і якія пасевы ўбіраць раней. Пры гэтым, нягледзячы на ўраганы і вятры, пашкоджаных пасеваў не больш як 3 працэнты», — сказаў ён.
Паводле слоў намесніка міністра, для ўздыму палявых пасеваў усе камбайны забяспечаны сцеблапад’ёмнікамі і могуць без страт убраць пашкоджаныя пасевы. «У Год якасці перад намі стаіць задача максімальна хутка ўбраць і захаваць ураджай. Мы не гонімся за мінулым годам, а стараемся зрабіць усё якасна», — падкрэсліў Уладзімір Гракун.
Таксама ён расказаў, што тэмпы ўборкі сёння складаюць каля 4 працэнтаў, а з існуючым паркам камбайнаў максімальна ёсць магчымасць выйсці на 5 працэнтаў. «У патрэбныя тэрміны мы ўкладзёмся», — рэзюмаваў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.