Вы тут

Пархомчык аб выніках работы Мінпрама ў першым паўгоддзі


Міністэрства прамысловасці па выніках першага паўгоддзя 2024 года дэманструе высокія тэмпы. Такую ацэнку даў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык на пасяджэнні калегіі Міністэрства прамысловасці, дзе разглядаліся вынікі работы ведамства ў студзені — чэрвені бягучага года. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.


Фота БелТА

«Мінпрам спраўляецца з пастаўленымі задачамі і дэманструе высокія тэмпы па ўсіх напрамках», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Разам з тым, паводле яго слоў, у галіне ёсць дастаткова рэзерваў для росту, каб палепшыць паказчыкі, у тым ліку па аб’ёме прамысловай вытворчасці. У сувязі з гэтым Пётр Пархомчык арыентаваў кіраўнікоў прадпрыемстваў на павышэнне эфектыўнасці работы.

У цяперашніх умовах адной з асноўных задач Пётр Пархомчык назваў лакалізацыю вытворчасцей. «Пытанні лакалізацыі — адна з асноўных задач бягучага і будучага перыяду для Міністэрства прамысловасці», — звярнуў увагу віцэ-прэм’ер.

Аналізуючы вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці, Пётр Пархомчык адзначыў, што маркетынгавыя службы прадпрыемстваў Мінпрама павінны праводзіць больш агрэсіўную палітыку па далейшым развіцці дзеючых кантактаў і пошуку новых кропак росту. Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць забеспячэння комплекснага падыходу ў рабоце з усімі прадпрыемствамі, незалежна ад маштабу і аб’ёмаў вытворчасці, а таксама павышэння іх укладу ў агульны прамысловы вынік.

Вынікі работы галіны ў цэлым і знешнеэканамічнай дзейнасці за першае паўгоддзе абмеркавалі на калегіі амаль 150 чалавек — кіраўнікі прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама з усёй краіны, цэнтральнага апарату міністэрства, а таксама прадстаўнікі шэрага ведамстваў і арганізацый краіны. Перад пачаткам калегі генеральны дырэктар Мінскага маторнага завода Аляксандр Батвіннік азнаёміў віцэ-прэм’ера Пятра Пархомчыка і міністра прамысловасці Аляксандра Яфімава з выстаўкай рухавікоў і спецыяльнай тэхнікі прадпрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.