Вы тут

Беларускія аграрыі з улікам рапсу намалацілі больш за 4,2 млн тон збожжа


Беларускія аграрыі з улікам рапсу намалацілі больш за 4,2 млн тон збожжа, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

У Беларусі на 26 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 4,279 млн т, з іх — 3,28 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 999 тыс.т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу сабралі: Мінская вобласць – 1,0802 млн т, Брэсцкая — 1,061 млн т, Гродзенская — 981 тыс. т, Гомельская — 470 тыс. т, Магілёўская — 421 тыс. т, Віцебская — 265,7 тыс. т.

Працягваецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень — 72% ад плана, азімае жыта — 56%, пшаніца — 40,7%, трыцікале — 31,6%, зернебабовыя — 26,3%, авёс — 28,1%. Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 28,2 тыс. га (63% плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 44,1% да скошаных плошчаў.

Разам з уборкай ўраджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3365,7 тыс. т кармавых адзінак (34,3% да плана).

Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,8 млн т арганічны ўгнаенняў, унесена 2,08 млн т.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.