Вы тут

Старажытны і малады Мінск прадстаўлены на выставе ў мастацкай галерэі Савіцкага


У двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе выстаўка пад адкрытым небам «Адноўлены з руін», прысвечаная старажытнаму і маладому Мінску і прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Экспазіцыя падрыхтавана з выкарыстаннем адметных матэрыялаў. Крыніцы — выданні «Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення. 1944–1952 гг.» В. Кірычэнкі і «Адроджаны з руін. Аднаўленне і развіццё Мінска ў 1944–1955 гг.: дакументы і матэрыялы» (укладальнік В. Селяменеў), а таксама матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. Увайшлі ў экспазіцыю і фотаздымкі з асабістых архіваў В. Кірычэнкі і В. Шарапава (быў старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 1955–1968 гг., ганаровы грамадзянін горада Мінска).

У першыя дні пасля вызвалення Мінск, па ўспамінах сведкаў і паводле фотадакументаў, выглядаў наступным чынам: аблытаныя дротам гарадскія кварталы, руіны і попел... У горадзе захавалася 19 прымысловых прадпрыемстваў з 332, што дзейнічалі да вайны; гарадская гаспадарка і жылы фонд былі знішчаны на 80 %, на 75 % знішчаны і пашкоджаны дзяржаўныя і грамадскія будынкі. Вядома, што аднаўленне горада было пад вялікім пытаннем, бо вакол — толькі руіны, таму абмяркоўвалася новая пляцоўка на адлегласці 10 кіламетраў ад Мінска... 

На выстаўцы дэманструюцца каштоўныя здымкі, на якіх паказана, як рос новы горад. Але папярэдне —разборка руін. На фота адлюстраваны, напрыклад, разбураныя дамы на плошчы Свабоды, расчыстка для будаўніцтва будучага праспекта Сталіна, які пазней займеў назву Незалежнасці. Паказана і скрыжаванне вуліц Савецкай (цяперашані праспект Незалежнасці) і Чырвонаармейскай: добра бачны Дом Чырвонай Арміі — ён і іншыя будынкі пакрыты ахоўнай камуфляжнай афарбоўкай. Асобны сюжэт паказвае піянераў, якія прымацоўваюць плакаты, што заклікаюць мінчан хутчэй аднавіць родны горад. Дарэчы, жыхары ў той час мелі асабістыя кніжкі ўдзельніка аднаўлення Мінска. Адна з такіх паказана на выстаўцы «Адноўлены з руін». 

Больш за дзесяцігоддзе ішлі актыўныя работы па адраджэнні сталіцы. На фотаздымках адлюстравана будаўніцтва галоўнай вуліцы з яе сістэмай плошчаў імя Леніна (Незалежнасці), Цэнтральнай (Кастрычніцкая) і Круглай (Перамогі), якія складалі адзіны ансамбль з Савецкай вуліцай. Другі буйны архітэктурны ансамбль ствараўся ў раёне вакзала і Дома Урада. 

Але штосьці са створанага тады не дайшло да сучаснікаў, напрыклад, помнік Сталіну — на фотаздымку 1952 года адлюстравана падрыхтоўка пастамента для 9-метровай бронзавай фігуры. 

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.