На асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў знаходзіцца сітуацыя, якая склалася днямі ў рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ УУС Гродзеншчыны. Прычынай ажыятажу стала патрабаванне краін Еўрасаюза ў частцы перасячэння мяжы: у аўтамабілі абавязкова павінен знаходзіцца яго ўладальнік. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
«Неадкладна для аказання практычнай дапамогі ў падраздзяленне выбылі супрацоўнікі ДАІ МУС. Па ўказанні кіраўніка ведамства ў цяперашні час павялічана працягласць працы РЭА (з 7:00 да 17:00), а таксама ўнесены неабходныя карэкціроўкі ў яго дзейнасць», — сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС.
Па яго словах, нягледзячы на тое, што заканадаўствам вызначаны тэрмін ажыццяўлення працэдуры рэгістрацыі транспарту да 7 дзён, яна займае не больш за суткі.
Ён дадаў, што міністрам унутраных спраў дадзена ўказанне Галоўнаму ўпраўленню па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС усталяваць асоб, якія штучна нагнятаюць абстаноўку і ажыццяўляюць інфармацыйныя ўкіды, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота з тэлеграм-канала МУС Беларусі
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.