Гандаль Беларусі развіваецца ўпэўнена, на яго долю прыпадае 10% ВУП. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння органаў гандлю Беларусі, перадае БелТА.
«Віншую з прафесійным святам – 100-годдзем з дня ўтварэння органаў гандлю. Гэта вельмі ўрачысты дзень. Гандаль за 100-гадовы перыяд прайшоў вялікі шлях, поўны цяжкасцяў, асабліва ў ваеннае ліхалецце, калі неабходна было забяспечваць людзей у найцяжэйшых умовах самым неабходным. Няпростымі былі і гады станаўлення нашай незалежнасці, людзі выстройваліся ў велізарныя чэргі за базавымі прадуктамі харчавання. Але гэта ўсё засталося ў мінулым. Сёння галіна развіваецца ўпэўнена і ўжо які год трымае другое месца па ўкладзе ў валавы ўнутраны прадукт. На яе долю прыпадае 10% ВУП. Расце рознічны тавараабарот — толькі за першае паўгоддзе ён склаў больш за Br41 млрд, вельмі сур’ёзная сума. Радуе, што з году ў год павялічваецца доля продажу айчынных тавараў. Сёння яна складае практычна 77%», — сказаў Раман Галоўчанка.
Акрамя таго, гандаль нясе значную сацыяльную нагрузку, падтрымлівае ўразлівыя катэгорыі насельніцтва, уносіць важкі ўклад у стварэнне новых працоўных месцаў. «І нават заходнім санкцыям не ўдалося зламаць наш гандаль, мы змаглі выстаяць, перабудавацца, аператыўна насыціць паліцы таварамі, не дапусціць правалаў ні па адным кірунку. Сёння на парадку дня не проста забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання-важна зрабіць гэта сучасна, з вялікім асартыментам, па даступных цэнах. Над гэтым трэба будзе шмат працаваць», – адзначыў прэм’ер-міністр.
«У сферы гандлю працуе больш за 600 тыс.чалавек. Мы ўдзячныя ўсім ветэранам галіны, якія стаялі ля вытокаў, якія аднаўлялі народную гаспадарку і забеспячэнне насельніцтва пасля Вялікай Айчыннай вайны, заклалі падмурак для стабільнага развіцця гандлёвай сферы. Высока цэнім і цяперашняе пакаленне работнікаў сферы гандлю, дзякуем за прафесіяналізм, ініцыятыўнасць, адказнасць, здольнасць хутка і адэкватна рэагаваць на імклівае развіццё новых тэхналогій у гандлі», — сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка таксама зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 100-годдзем утварэння органаў гандлю краіны і ўручыў узнагароды работнікам гандлю
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.