У сталіцы Башкартастана (Расійская Федэрацыя) — Уфе вялікай папулярнасцю сярод самых юных чытачоў карыстаецца штомесячны часопіс «Акбузат». Тыраж яго складае 4 000 экзэмпляраў. Па традыцыі часопіс, заснавальнікам якога з’яўляецца і Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан, шмат месца на сваіх старонках адводзіць літаратурам народаў свету.
Канцэпцыяй выдання дзеліцца яго галоўны рэдактар паэтэса і перакладчыца Ларыса Абдуліна:
— Мы імкнёмся тым самым развіваць інтэрнацыянальныя памкненні юных расіян, юных башкіраў. Рады, што ў нас складваецца добрае супрацоўніцтва з беларускімі пісьменнікамі, беларускімі медыя. Мы параўнальна нядаўна выпусцілі супольны з часопісам «Вясёлка» нумар, пастараўшыся расказаць сваім чытачам пра гісторыю Беларусі, пра яе сённяшні дзень пра гераізм беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну. А вось у пятым нумары «Акбузата» надрукавалі раздзел з кнігі Алеся Карлюкевіча «Апавяданні пра Айчыну». У гэтым эсэ, перакладзеным Рытай Хасанавай, башкірскія дзеці знаёмяцца з рэкамі і азёрамі сінявокай Беларусі.
Нумар «Акбузата», у якім знайшлося месца кавалачку Беларусі, знаёміць чытачоў праз фальклорныя і мастацкія творы і з народамі Якуціі, Азербайджана, Казахстана. Кніжачкай-малюткай, якую можна выразаць, а пасля скласці па старонках, прадстаўлена і паэзія Карнея Чукоўскага ў перакладзе на башкірскую мову.
Сяргей Шычко
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.