Вы тут

«Звязда» знаёміць з навінкамі ў Ракуцёўшчыне


Традыцыя правядзення Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» на Маладзечанскай зямлі носіць даўнюю традыцыю. Аднаўленне гэтай сядзібы, дзе ў 1911 годзе жыў класік беларускай літаратуры, аўтар «Вянка», бярэ сваю гісторыю з 1991 года. Сёння філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ўключае: Дом арандатара, Дом гаспадара, гумно. Максімаву крыніцу, помнік і Максімаў сад. 


Фота з адкрытых крыніц

У праграме свята ў 2024-м — прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак, сустрэча з беларускімі пісьменнікамі, музыкамі, мастакамі; экскурсіі і квэсты; гульні, майстар-класы і самыя розныя іншыя цікавосткі. 

Актыўны ўдзел у «Ракуцёўскім леце» прымаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі і непасрэдна паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі, кнігі якіх у апошні час пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». Расказвае супрацоўнік медыйнага і кнігавыдавецкага прадпрыемства Святлана Ганцарэвіч

— Мы заўсёды з задавальненнем рыхтуемся да прэзентацый на «Ракуцёўскім леце». Гэтаму спрыяе наша сталае супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Сёння мы прыехалі на свята беларускай паэзіі і прозы разам з пісьменнікамі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, Міхасём Пазняковым, Інай Фраловай, Валянцінай Драбышэўскай, Аленай Басікірскай. «Звязда» прадставіць усім гасцям, удзельнікам свята кнігі паэзіі і прозы, зборнікі казак, добрых вершаў для самага юнага чытача. Спадзяюся, што наш удзел паспрыяе аўтарытэту свята, нагадае пра нашу сістэмную ўвагу да мастацкай літаратуры на беларускай мове. 

Дарэчы, зусім нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга паэзіі Максіма Багдановіча «Цвяток радзімы васілька», укладзеная старшынёю секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Шніпам. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.