Вы тут

Завершаны рабочы візіт Прэзідэнта ў Расію


Рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію завершаны, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з рабочым візітам у Расіі з 25 ліпеня. У першай палове дня беларускі борт нумар адзін здзейсніў пасадку ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга. Тут кіраўніка дзяржавы сустрэў губернатар паўночнай сталіцы Расіі Аляксандр Бяглоў. З ім прадметна пагаварылі па шэрагу пытанняў проста ў трапа. А затым Аляксандр Лукашэнка на верталёце накіраваўся на востраў Валаам на возеры Ладага ў Карэліі.

Гэтае месца вядома не толькі сваёй унікальнай прыроднай прыгажосцю, але ў першую чаргу — як адзін з галоўных духоўных праваслаўных цэнтраў Расіі. Тут знаходзіцца Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр.

Месцы ціхія, прыгожыя, адасобленыя і намоленыя — тое, што трэба, каб без лішняй мітусні ў нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць хоць і справы мірскія, але таксама важныя для ўмацавання духу і супрацоўніцтва народаў дзвюх краін. Відаць, таму Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін ужо трэці раз у ліпеньскія дні наведалі гэтыя святыя месцы. 

Сустрэўшыся на Валааме, прэзідэнты наведалі Храм Смаленскай іконы Божай Маці на тэрыторыі Смаленскага скіта, а затым зайшлі ў капліцу Царскіх Страстацерпцаў. Пасля — працягнулі перагаворы ў закрытым фармаце. Там жа — на Валааме — кіраўнікі дзяржаў правялі і наступны дзень.

У цэнтры ўвагі былі міжнародны і рэгіянальны парадак дня, беларуска-расійскае супрацоўніцтва. Лідары краін размаўлялі шмат і прадметна.

Аднак у СМІ пакуль патрапілі толькі некалькі хвілінаў відэа з кадрамі нефармальных перагавораў прэзідэнтаў. Судзячы па гэтых невялікіх фрагментах, казалі ў тым ліку аб зменах у клімаце і надвор’і, якая нават на поўначы (хоць і не крайнім) Расіі ў гэты раз была незвычайна цёплая. Абмяркоўвалі таксама прыгажосць мясцовай прыроды. «Прыгожа! Вы правільна сказалі (манахам. — Заўв. БелТА): «У раі жывяце», — звярнуўся Уладзімір Пуцін да беларускага калегі.

Не выключана, што аб падрабязнасцях перагавораў у хуткім часе стане вядома з першых вуснаў, але абстаноўка відавочна мела, каб іх вынікі былі вельмі прадуктыўныя.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.