Гродзенская вобласць сабрала першы мільён тон збожжа з улікам рапсу, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу намалацілі: Мінская вобласць — 1,2194 млн.т, Брэсцкая — 1,1205 млн.т, Гродзенская — 1,012 млн.т, Гомельская — 514 тыс.т, Магілёўская — 478,7 тыс.т, Віцебская — 323,3 тыс.т. Усяго аграрыі Беларусі з улікам рапсу сабралі больш як 4,6 млн.т збожжа.
Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3398000 т кармавых адзінак (34,6% да плана).
Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,9 млн.т арганічных угнаенняў, унесена 2,12 млн.т.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.