Беларусі неабходна неадкладна вызначыць стратэгію руху да мэт, намечаных краінай у ШАС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на саміце ШАС у ліпені бягучага года ў Астане Беларусь выступіла ў новым статусе — члена гэтай арганізацыі. Праведзены шэраг двухбаковых сустрэч. «Добрыя былі сустрэчы. Там дасягнуты былі і канкрэтныя дамоўленасці. Давайце іх рэалізоўваць», — адзначыў беларускі лідар.
«Трэба неадкладна вызначыць стратэгію руху да мэт, якія мы намецілі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — І рабіць гэта трэба па гарачых слядах. Адкрываюцца каласальныя перспектывы. Перш за ўсё — дадатковыя магчымасці доступу на велізарны рынак тавараў і паслуг, абмен вопытам, прыцягненне інвестыцый. І галоўнае — дыверсіфікацыя лагістыкі і разлікаў, зніжэнне палітычных рызык. Усе беларускія ініцыятывы я абазначыў у Астане».
Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу развіццё супрацоўніцтва з Пакістанам. З прэм’ер-міністрам гэтай краіны Шахбазам Шарыфам кіраўнік дзяржавы таксама правёў перагаворы на палях саміту ШАС у Астане. «Прэм’ер адкрыта сказаў: вось нас вельмі гэта цікавіць, нам гэта патрэбна... Калі ласка, прыедзьце да нас у Пакістан. Мы дамовіліся, што недзе ў канцы года я з візітам буду ў Пакістане. Да гэтага часу трэба мець пэўныя напрацоўкі. Пакістан — 200 з лішнім мільёнаў чалавек. Што больш трэба?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.