На заключным тыдні ліпень паменшыць свой гарачы запал. Вінаватым таму стаў паўночнаатлантычны цыклон «Кірсці». Прайшоўшы краіны Балтыі і поўнач Віцебскай вобласці, ён дасягнуў свайго максімальнага развіцця. Атмасферныя франты гэтай віхуры хутка закрылі неба шчыльнымі аблокамі і абумовілі ў большасці раёнаў краіны ветранае з дажджамі рознай інтэнсіўнасці і працягласці надвор’е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак умовы надвор’я ў Беларусі ўначы вызначыць цыклон з цэнтрам над еўрапейскай часткай Расіі, удзень адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы.
Вецер паўночна-заходні парывісты, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 12 да 17 цяпла, максімальная днём — 19–25 градусаў. Атмасферны ціск ноччу будзе расці, днём істотна не зменіцца.
У сераду і ў чацвер па паўночна-ўсходняй палове краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з боку поўначы Балтыкі і Фінскага заліва. А на паўднёвым захадзе Беларусі ўмовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі, кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу 8–15 цяпла, але днём сонца сагрэе нас да 20–27 градусаў.
У пятніцу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. У начныя гадзіны слупкі тэрмометраў пакажуць 8–14 градусаў, днём — 20–26 градусаў, а па поўдні — да 28 градусаў.
У суботу і нядзелю месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 8 да 14 градусаў, а ўдзень — ад 20 да 27 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.