Вы тут

Рыхтуй форму летам


На Віцебшчыне сёлета за парты сядуць каля 114 тысяч школьнікаў у 306 установах сярэдняй адукацыі, першакласнікамі стануць 10,7 тысячы дзяцей, а ў дзіцячыя садкі прыйдуць 39 тысяч малых. У медыяцэнтры Віцебскай вобласці адбыўся круглы стол, на якім абмеркавалі падрыхтоўку да новага навучальнага года.


Капітальны рамонт і новы прадмет

З 1 верасня ў 10-х класах з’явіцца новы інтэграваны курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». У лютым з удзелам настаўнікаў-практыкаў адбыліся дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні дадзенага падручніка, які добра ілюстраваны, змяшчае дадатковыя спасылкі, навігацыю. З пункту гледжання патрыятычнага выхавання гэта дасць магчымасць падрастаючаму пакаленню больш узважана ставіцца да тых падзей, якія адбываліся ў нашай краіне.

Абнавілі праграмы факультатываў класаў прафнакіраванасці, цяпер яны будуць улічваць рэгіянальны кампанент. «Гэта класы педагагічнай, спартыўна-педагагічнай, аграрнай накіраванасці. Прыняты новыя праграмы факультатываў па музычнай накіраванасці, тых заняткаў, якія працуюць на развіццё сацыяльнай актыўнасці вучняў, іх сацыялізацыю ў грамадства, фарміраванне іх інфармацыйнай культуры і кампетэнцый», — расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Алена Багдановіч.

На падрыхтоўку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі да новага навучальнага года сёлета выдзелена каля 42 мільёнаў рублёў. Цяпер капітальныя рамонты будынкаў вядуцца ў дзевяці школах паўночнага рэгіёна. Да 1 жніўня падрыхтоўка ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць завершана. Падпісанне пашпартоў гатоўнасці будзе ажыццяўляцца да 20 жніўня.

Восем школьных кірмашоў

«Пашыраны продаж тавараў да новага навучальнага года пачнецца з 1 жніўня. Правядзенне школьных кірмашоў запланавана ў Віцебску і сямі райцэнтрах — Докшыцах, Лепелі, Бешанковічах, Лёзне, Мёрах, Паставах і Шаркаўшчыне. Усю інфармацыю пра месца і час іх правядзення можна будзе знайсці на сайтах гарадскіх і райвыканкамаў і ў рэгіянальных СМІ», — адзначыла начальнік аддзела спажывецкага рынку галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Таццяна Жынкевіч.

На Віцебшчыне большай папулярнасцю ў бацькоў школьнікаў карыстаюцца стацыянарныя гандлёвыя аб’екты, у якіх праводзяцца дысконтныя акцыі, дні зніжак, а таксама можна скарыстацца картамі растэрміноўкі. У некаторых крамах прапануюць і зніжкі для шматдзетных і маламаёмных сем’яў. Акрамя таго, пакупнікоў прыцягваюць камфортныя ўмовы для прымеркі адзення і падбору патрэбных прылад. У апошні час шматлікія сем’і актыўна сталі набываць школьныя тавары праз інтэрнэт-крамы.

Да новага навучальнага года ў гандлёвых сетках вобласці прадстаўлена амаль 400 мадэляў адзення дзелавога стылю для хлопчыкаў і дзяўчынак, каля 120 мадэляў абутку, 50 мадэляў ранцаў, сумак, заплечнікаў, ёсць шырокі асартымент канцылярскіх і папяровых тавараў. Асартымент абутку і адзення прадстаўлены ў асноўным таварамі беларускіх вытворцаў. Арыенціровачны кошт камплекта адзення для хлопчыкаў складае ад 146 да 400 рублёў, для дзяўчынак — ад 100 да 350. Набор пісьмовых прылад абыдзецца ад 84 да 110 рублёў.

Падтрымка і дапамога

«Сёлета традыцыйна аказана дапамога ў падрыхтоўцы да школы 11 тысячам сем’яў, а гэта 22,5 тысячы дзяцей са шматдзетных сем’яў. Акрамя таго, мы аказваем падтрымку і іншым катэгорыям, не застануцца без увагі малазабяспечаныя сем’і, сем’і з дзецьмі-інвалідамі. Звяртацца па гэтым пытанні варта ў ТЦСАН рай- і гарвыканкамаў, віцебскія аддзелы адукацыі адміністрацый раёнаў. Гэту дапамогу вылучаюць гарадскія і раённыя выканкамы на падставе сваіх рашэнняў. Звычайна яна складае 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, на сёння гэта 125 рублёў на кожнае дзіця», — расказала першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Ірына Галадзюк.

Не застануцца ўбаку і актывісты БРСМ. З 1 жніўня да 10 верасня на Віцебшчыне пройдзе дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам!», у рамках якой моладзь збярэ канцылярскія тавары для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і тых, хто пражывае ў інтэрнатных установах. У кожным камітэце БРСМ, а таксама ў гандлёвых пунктах рэгіёна будзе арганізавана месца збору. У пакупнікоў з’явіцца рэальная магчымасць набыць неабходныя тавары і падарыць іх тым, хто ў іх мае патрэбу. Толькі за мінулы год у рамках акцыі арганізавалі каля 90 мерапрыемстваў з удзелам звыш дзвюх тысяч валанцёраў.

Аляксандра Гвоздзева

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».