Вы тут

У Беларусі завершана масавая ўборка азімага рапсу і ячменю


Беларускія аграрыі з улікам рапсу сабралі больш за 4,8 млн т збожжа, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

У Беларусі на 30 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 4845 тыс.т, з іх — 3816 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, 1029 тыс. т азімага рапсу. Масавая ўборка азімага рапсу завершана.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1237,9 тыс. т, Брэсцкая-1162,3 тыс. т, Гродзенская — 1066,6 тыс. т, Гомельская — 538 тыс. т, Магілёўская — 504 тыс. т, Віцебская-336,5 тыс. т.

Працягваецца ўборка яравога ячменю-74,7% ад плана, азімага жыта — 65,5%, пшаніцы — 50,3%, аўса — 41,9%, трыцікале — 41,4%, зернебабовых — 34,7% ад плана. Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 31,6 тыс. га (70,7% плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 46,8% да скошаных плошчаў.

Разам з уборкай ўраджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3417,8 тыс. т кармавых адзінак (34,8% да плана), што на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 11,36 ц кармавых адзінак (плюс 2,28 да ўзроўню 2023 года).

У ведамстве дадалі, што пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд.

Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 12,1 млн т (89,3% да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,19 млн т (16,2% да нарыхтаванага).-0-

Выбар рэдакцыі

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.