Мікаплазменная інфекцыя, якая выклікае шэраг рэспіраторных праяў, у тым ліку бранхіты і пнеўманіі, актывізуецца кожныя чатыры-восем гадоў. Менавіта сёлета ў вясенне-летні перыяд адбыўся ўсплёск такіх пнеўманій. Чым небяспечнае гэта захворванне і хто найбольш рызыкуе, расказала ўрач-эпідэміёлаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аліна Емашова.
— Пнеўманія — вострае захворванне, пры якім у лёгкіх развіваецца запаленне. Яго выклікаюць мікраарганізмы (узбуджальнікі), часцей за ўсё гэта бактэрыі, напрыклад пнеўмакок або мікаплазма. Радзей пнеўманію выклікаюць вірусы (напрыклад, вірус грыпу), часам найпростыя (дрожжападобныя грыбы, саndіdа). Здараецца, бактэрыі і вірусы могуць выяўляцца ў пацыентаў з пнеўманіяй адначасова, тады размова ідзе пра мікст-інфекцыю.
— Часта даводзіцца чуць тэрмін «пазабальнічная пнеўманія»...
— Пнеўманію называюць пазабальнічнай, калі яна развілася за межамі бальніцы ці іншай лячэбнай установы.
— Мікраарганізмы часцей за ўсё трапляюць у лёгкія праз дыхальныя шляхі — трахею, бронхі. Пры гэтым пнеўманія ўзнікае толькі ў тым выпадку, калі арганізм чалавека не можа своечасова «выдаліць» магчымага ўзбуджальніка (напрыклад, аслаблены імунітэт, у лёгкія трапіла вялікая колькасць бактэрый), альбо ўзбуджальнік з’яўляецца вельмі агрэсіўным.
— Пнеўманія можа развівацца ў любым узросце, але часцей сустракаецца ў пажылых людзей (асабліва старэйшых за 65 гадоў), а таксама пры наяўнасці хранічных спадарожных захворванняў, такіх як сардэчная недастатковасць, цукровы дыябет, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх. Спрыяюць развіццю пнеўманіі пераахаладжэнне, злоўжыванне алкаголем, курэнне, прыём лекаў, што прыгнятаюць імунітэт.
— У выніку запалення ў лёгкіх назапашваецца сакрэт, які можа парушаць абмен кіслароду і вуглякіслага газу і прыводзіць да з’яўлення задышкі (цяжкасці дыхання). Пры пнеўманіі запаленне часта распаўсюджваецца на бронхі, што можа прыводзіць да з’яўлення кашлю і макроты. Гэта суправаджаецца з’яўленнем боляў у грудзях пры кашлі, дыханні. Пры запаленні лёгкіх у большасці пацыентаў назіраюцца павышэнне тэмпературы (звычайна вышэй 38 °С) дрыжыкі, слабасць, павышаная стамляльнасць, моцнае потааддзяленне па начах.
Развіццю захворвання могуць папярэднічаць сімптомы прастуды (болі ў горле, насмарк і іншыя). Пнеўманія, у сваю чаргу, можа прывесці да абвастрэння наяўных хранічных захворванняў.
Пнеўманія — сур’ёзнае захворванне, якое пры несвоечасовай дыягностыцы або няправільным лячэнні можа прыводзіць да развіцця ўскладненняў і нават смерці. Таму, калі вы западозрылі ў сябе запаленне лёгкіх, трэба неадкладна звярнуцца да ўрача.
Для таго каб папярэдзіць пнеўманію, важна прытрымлівацца агульных правіл па ўмацаванні здароўя, у прыватнасці кінуць курыць, мець рэгулярныя фізічныя нагрузкі і дастатковае збалансаванае харчаванне.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.