Ураган чарговы раз пранёсся па тэрыторыі краіны і прынёс нямала праблем. Найбольш адувальныя наступствы зафіксаваны ў Іўеўскім, Астравецкім, Шчучынскім, Навагрудксім, Карэліцкім, Слонімскім, Дзятлаўскім і Ваўкавыскім раёнах, дзе без электрычнасці аказалася больш за 300 населеных пунктаў.
Як паведамілі ў РУП «Гроднаэнэрга», энэргетыкі вобласці пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы. Задзейнічана каля 300 адзінак тэхнікі, дызельгенератары і больш за 200 брыгад. У найбольш складаныя раёны накіраваны дапаўняльны персанал з іншых энэргасеткавых філіялаў. На дапамогу прыбылі 16 брыгад са спецтэхнікай з іншых абласцей.
Асноўнымі прычынамі адключэння стала падзенне дрэў і галін на лініі электраперадач, абрыў правадоў, падзенне апор з-за павышанай ветравай нагрузкі. Паралельна з аднаўленнем работы ліній, энэргетыкі выязджаюць па заяўках насельніцтва. У Воранаўскім раёне, дзе былі абясточаны дзве фермы, электраэнэргія падаецца з дапамогай дызель-генератараў. Такая ўстанова працуе на водазаборы ў Шчучыне. Тут дрэва ўпала на лінію электрпаредач, што пацягнула спыненне падачы вады. Пакуль вядзецца ліквідацыя непаладкаў, дызель-генератар дазваляе забяспечваць жыхароў горада вадой.
У вобласці падчас шквалістага ветру на працягу двух сутак зафіксавана больш за 100 фактаў падзення дрэў. У Гродне , а таксама на аўтадарозе такім чынам пашкоджаны тры аўтамабіля. Пацярпелых няма.
Гродзенскія выратавальнікі аказваюць дапамогу ў распілоўцы і ўборцы паваленых аварыйных дрэў. У большасці населных пунктаў рэгіёна адноўлена сістэма падачы энэргіі.
Зараз работы працягваюцца ў 40 вёсках. Паколькі шквалісты вецер не сціхае, у абласное МНС і энэргетыкам працягваюць паступаць званкі аб падзенні дрэў і адключэнні электраэнэргіі. Сёння максімальная хуткасць ветра дасягала 23 м/сек. Службы МНС каля 60 разоў выязджалі на паведамленні аб аварыйных і паваленых дрэвах. У вёсках Доржы Ашмянскага і Наваельня Дзятлаўскага раёнаў дрэвамі пашкоджаны дахі дамоў, парывамі ветра сарваны дах на будынку Іўеўскай пачатковай школы. Адключэнне электраэнергіі фіксавалася больш чым у 100 населеных пунктах вобласці. Работы па ліквідацыі наступстваў урагану працягваюцца.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.