Вы тут

У Беларусі намалацілі больш за 4,9 млн тон збожжа з улікам рапсу


У Беларусі намалацілі больш за 4,9 млн т збожжа з улікам рапсу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

«Аграрыі ловяць сонца літаральна кожную гадзіну. Разумеюць, наколькі ўскладнілі ўборачную праліўныя дажджы. Але не губляюць аптымізму. Стараюцца ўсімі сіламі», — адзначылі ў Мінсельгасхарчы.

Так, у Беларусі на 31 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 4,922 млн т, з іх — 3,890 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1,032 млн т азімага рапсу. Масавая ўборка азімага рапсу завершана.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,243 млн т, Брэсцкая – 1,207 млн т, Гродзенская — 1,079 млн т, Гомельская — 540,5 тыс. т, Магілёўская — 506,1 тыс. т, Віцебская – 346 тыс. т.

Працягваецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень — 75,1% ад плана, азімае жыта — 66,2% ад плана, пшаніца — 51,3% ад плана, авёс — 43,4% ад плана, трыцікале — 43% ад плана, зернебабовыя — 36,1% ад плана. Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Так, выцераблена 31, 9 тыс.га (71, 3% падлягаюць уборцы плошчаў).

Салома, пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур, убрана на 47,9% да скошаных плошчаў.

Разам з уборкай ўраджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,429 млн т кармавых адзінак (34,9% да плана).

Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 12,2 млн т (89,4% да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,22 млн т (16,3% да нарыхтаванага).

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.