Вы тут

МЗС Беларусі рэкамендуе часова ўстрымацца ад паездак у Ліван


Міністэрства замежных спраў Беларусі дало рэкамендацыі беларускім грамадзянам у сувязі з неспрыяльным развіццём падзей у Ліване, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе рэкамендуем беларускім грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Ліванскую Рэспубліку, у тым ліку запланаваных раней, да стабілізацыі становішча ў рэгіёне», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Лівана, неабходна строга выконваць указанні мясцовых уладаў, падтрымліваць сувязь з пасольствам Беларусі ў Сірыі, а таксама актуалізаваць свае дадзеныя па консульскім уліку.

Кантакты беларускай замежнай установы ў Дамаск — тэл.: +963 94 88 88 653, эл. пошта: syria@mfa.gov.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.