Вы тут

Іван Кубракоў узяў удзел у адкрыцці рэнтгенаўскага аддзялення Цэнтральнай паліклінікі МУС


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў узяў удзел у цырымоніі адкрыцця абноўленага рэнтгенаўскага аддзялення Цэнтральнай паліклінікі МУС.


Кіраўнік ведамства наведаў створаны тут дыягнастычны цэнтр камп’ютарнай, магнітна-рэзананснай тамаграфіі і мамаграфіі. Укараненне і шырокае выкарыстанне гэтага высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання дасць магчымасць забяспечыць не толькі максімальна эфектыўнае лячэнне і рэабілітацыю пацыентаў, але і павысіць узровень прафілактыкі і дыягностыкі розных захворванняў.

Падчас цырымоніі адкрыцця міністр унутраных спраў, генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў падзякаваў медыкам за самаадданую працу, вернасць пакліканню, дабрыню, адзначыўшы іх прафесіяналізм, кампетэнтнасць, бязмежную міласэрнасць і добрасумленнасць. 

У МУС надаецца вялікае значэнне захаванню і ўмацаванню здароўя супрацоўнікаў і ветэранаў, членаў іх сем’яў. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца жанчынам. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя пастаянна абнаўляецца, у медычную практыку ўкараняюцца самыя перадавыя распрацоўкі. Сённяшняя падзея — яшчэ адзін доказ паступальнага ўдасканалення ведамаснай медыцыны. 

«Нягледзячы на імклівае развіццё тэхналогій, самым дарагім здабыткам застаецца чалавек, — падкрэсліў міністр унутраных спраў, генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў. — Усё, што мы робім — на карысць людзей!»

Падводзячы вынікі мерапрыемства ў Цэнтральнай паліклініцы МУС, Іван Кубракоў адзначыў: «Адкрыццё сучаснага дыягнастычнага цэнтра — знакавая падзея для ўсяго Міністэрства. Бо выяўленне захворванняў на ранняй стадыі — асноўны складнік паспяховага лячэння. Тут будуць праводзіцца КТ і МРТ-даследаванні. Акрамя таго, клапоцячыся пра здароўе нашых жанчын, набылі і ўсталявалі апарат для мамаграфіі».

Сучасныя метады дыягностыкі з гэтага часу сталі даступныя не толькі пацыентам паліклінікі, але і міліцыянерам з іншых рэгіёнаў краіны. «Робім усё для развіцця ведамасных устаноў аховы здароўя як у сталіцы, так і ў абласцях. Нядаўна адкрылі два абноўленыя аддзяленні шпіталя МУС. Мадэрнізацыя стацыянара працягваецца, — адзначыў кіраўнік ведамства. — У найбліжэйшы час завершыцца капітальны рамонт іншых памяшканняў паліклінікі. Асаблівую ўвагу ўдзяляем праблемным пытанням, якія абазначаюць супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў». 

Іван Кубракоў таксама звярнуў увагу, што ў новым дыягнастычным цэнтры не толькі ўстаноўлена сучасная якасная апаратура, але і створаны ўсе неабходныя ўмовы для камфортнай працы медперсаналу і зручнасці пацыентаў, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі.

Данііл Хмяльніцкі,

Фота з тэлеграм-канала МУС Беларусі

Выбар рэдакцыі

Парламент

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.

Адукацыя

Мікалай Раманюк: Нашы студэнты — мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары

Мікалай Раманюк: Нашы студэнты — мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары

Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?

Рэлігія

«Перазагрузка» ўласнага жыцця

«Перазагрузка» ўласнага жыцця

Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.