Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У трэці дзень жніўня ноччу пераменная воблачнасць, а днём воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах па поўдні, днём месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі па Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, удзень магчымыя навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу 8–15 градусаў, максімальная днём — 19–25 цяпла, месцамі па поўдні краіны яна складзе 16–18 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.
Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.