Вы тут

У Кітаі птушкі-насарогі ўпершыню вывелі птушаня ў штучным гняздзе


Нядаўна ў «Кітайскай даліне птушак-насарогаў» у павеце Інцзян, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), птушаня хвалістай птушкі-насарога, выведзена ў штучным гняздзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта першы ў Кітаі выпадак паспяховага размнажэння птушак-насарогаў у дзікай прыродзе з выкарыстаннем штучнай гнездавой скрыні. Птушкі-насарогі, вядомыя як «фермеры ў трапічных дажджавых лясах», здольныя распаўсюджваць насенне раслін на вялікія адлегласці. Яны адыграюць важную ролю ў падтрыманні ўзаемасувязяў паміж жывёламі і раслінамі і пашырэнні плошчы трапічных дажджавых лясоў.

Як заўважыў дацэнт Паўднёва-Заходняга лесатэхнічнага ўніверсітэта Кітая Дуань Юйбаа, птушкі-насарогі не робяць паражніны ў дрэвах самастойна, таму ім даводзіцца шукаць натуральныя дуплы або дуплы, якія пакінутыя іншымі жывёламі для гнездавання. У Кітаі вельмі мала натуральных гнездавых месцаў, прыдатных для такіх птушак. Стварэнне штучных гнездавых скрыняў — эфектыўны спосаб павялічыць колькасць месцаў для гнездавання птушак-насарогаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.

Эканоміка

Час прыглядацца да крэдытаў

Час прыглядацца да крэдытаў

Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.