Фотаэлектрычная база з усталяванай магутнасцю ў мільён кілават была ўведзена ў эксплуатацыю ў пустыні Кубуцы ў хашуне Далад горада Ордас, што ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Фотаэлектрычная база з’яўляецца часткай «Вялікай сцяны сонечных панэляў Кітая» або «Вялікай фотаэлектрычнай сцяны». Гэта «мадэль хашуна Далад» для паляпшэння структуры энергазабеспячэння ва Унутранай Манголіі і прасоўвання экалагічнага кіравання ў барацьбе з апустыньваннем у пустыні Кубуцы.
«Пасля дзесяцігоддзяў нястомных намаганняў мы дабіліся пераходу ад «наступлення пустыні, адступлення людзей» да «зялёнага наступлення, адступлення пустыні». Цяпер ажыццяўляецца зялёны росквіт і барацьба з апустыньваннем, — адзначыў намеснік кіраўніка Бюро па справах энергетыкі Далад Чжун Юйчжань. — Усім вядома пра Вялікую Кітайскую сцяну, сёння я пакажу «Вялікую фотаэлектрычную сцяну».
Побач з базай фотаэлектрычных установак размешчана малочная ферма, дзе каровы ласуюцца люцэрнай, вырашчанай пад сонечнымі панэлямі. Гной з фермы пасля апрацоўкі выкарыстоўваецца для арашэння кармавой травы. Гэтую інфармацыю прадставіў чыноўнік Бюро па справах энергетыкі хашуна Далад Лі Кай. Паводле яго слоў, такі экалагічна чысты падыход дапамагае ўзбагачаць глебу пустыні і паляпшаць якасць кармавой травы.
Гэта інавацыйная мадэль кантролю над апустыньваннем палепшыла экалагічнае асяроддзе ў пустыні Кубуцы, а таксама дала больш магчымасцяў для працаўладкавання і крыніц даходу для мясцовых жыхароў. Акрамя гэтага, развіццё фотаэлектрычнай індустрыі садзейнічала паляпшэнню сумежных галін, прасоўваючы ўстойлівае эканамічнае развіццё ў гэтым раёне.
Цяпер у хашуне Далад плануецца ўстанавіць новае энергетычнае абсталяванне магутнасцю 195,5 млн. кілават, з якіх каля 147,5 млн. кілават прыпадзе на сонечную энергію. «Праект па ўстаноўцы сонечных батарэй у пустыні Кубуцы не толькі прадаставіў новыя ідэі і метады для прадухілення і кантролю над апустыньваннем, але і стварае больш „Вялікіх фотаэлектрычных сцен“ у пустыні», — заўважыў Лі Кай.
Заменена абсталяванне і падрыхтавана паліва.
Падраздзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў органаў унутраных спраў адзначаюць 40-годдзе з дня ўтварэння.
Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.