Вы тут

Як сучасныя мастакі раскрываюць тэму гульні


Нестандартная выстава «GameEmotion», напоўненая інтэрактывамі і віртуальнай рэальнасцю, адкрылася ў Палацы мастацтваў у Мінску.


— Тэму гульні мы выбралі невыпадкова. Гэта тое, што суправаджае нас з самага дзяцінства. Тая прастора, у якую вы сёння трапілі — гэта прастора ўзаемадзеяння, створаная з дапамогай мастацкіх сродкаў, — адзначыла на адкрыцці першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Самае цікавае, што тут прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў. Многія працы вы можаце не проста пакратаць рукамі, вы можаце ў іх пагуляць.Напрыклад, сабраць свае пазлы альбо стварыць свой твор мастацтва.

Усяго на экспазіцыі прадстаўлены работы 75 сучасных беларускіх мастакоў. Уся выстава дзеліцца на тры часткі: «Game-апусканне», «Game-інтэрактыў» і «Game-лічбавая прастора». Так, у «Game-апусканні» наведвальнікі могуць азнаёміцца з традыцыйнымі відамі мастацтва, а ў «Game-інтэрактыве» можна выйсці за межы ролі гледача і стаць самым сапраўдным удзельнікамі гэтага мастацтва. Так, пасярод экспазіцыі ляжаць вялізныя гульнявыя косці, якія асабліва спадабаліся юным наведвальнікам. Апошняя секцыя ў сваю чаргу прысвечана лічбаваму жывапісу: 3D-графіцы, NFT, работам з дапоўненай рэальнасці і гэтак далей.

Атрымалася, вельмі яскрава, дынамічна і цікава. Наведаць выставу можна да 25 жніўня.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».