Вы тут

Больш за 5,3 млн тон збожжа з улікам рапсу намалацілі ў Беларусі


У Беларусі намалацілі больш за 5,3 млн т збожжа з улікам рапсу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: Маяк Палесся

У Беларусі на 2 жніўня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 5,387 млн т, з іх — 4,345 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1,042 млн т азімага рапсу.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,368 млн т, Брэсцкая – 1,314 млн т, Гродзенская — 1,191 млн т, Гомельская — 573,3 тыс. т, Магілёўская — 552,1 тыс. т, Віцебская – 387 тыс. т.

Працягваецца ўборка такіх культур, як Яравы ячмень — 77,7% ад плана, азімае жыта — 71,6%, пшаніца — 58,2%, авёс — 52,7%, трыцікале — 51,6%, зернебабовыя — 41,2%. Уборка азімага ячменю і азімага рапсу завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 34,1 тыс. га (76,1% плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 48,7% ад скошаных плошчаў.

Працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,470 млн т кармавых адзінак (35,3% да плана).

На палі пад сяўбу азімых культур вывезена 12,3 млн т (88,9% да нарыхтаванага) арганічны ўгнаенняў, унесена 2,36 млн т (17,1% да нарыхтаванага)

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.