Вы тут

Ашуканцы пад выглядам падаткавікоў выкралі ў пенсіянера $6, 9 тыс.


Ашуканцы пад выглядам падаткавікоў выкралі ў пенсіянера $6,9 тыс. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама.


72-гадоваму жыхару Віцебска ў мэсэнджары патэлефанаваў невядомы і прадставіўся супрацоўнікам падатковай інспекцыі. Для пачатку ён пацікавіўся, ці адкрываў пажылы мужчына рахунак у адным з буйных банкаў. Пачуўшы адмоўны адказ, невядомы заявіў, што на імя пенсіянера ў банку адкрыты рахунак і ён выкарыстоўваецца для фінансавання тэрарызму.

«Затым махляр высветліў, што ў пажылога мужчыны маюцца назапашвання ў суме $6, 9 тыс.і тут жа заявіў, што столькі валюты дома захоўваць нельга. Зберажэнні неабходна "задэклараваць". Для гэтага трэба тэрмінова абмяняць валюту на беларускія рублі і ўсю суму перавесці на ўказаны спецыяльны рахунак. Пенсіянер выканаў усе інструкцыі. На наступны дзень ён абмяняў грошы і ў найбліжэйшай інфакіёску здзейсніў 12 плацяжоў. Пасля таго, як уся сума была пераведзеная, ілжэсупрацоўнік з падатковай інспекцыі, паабяцаўшы, што мужчыну прывязуць дадому ўсе грошы на наступны дзень, знік», — распавёў супрацоўнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Першамайскага РАУС Іван Гарохаў.

Усвядоміўшы, што стаў ахвярай аферыстаў, пенсіянер звярнуўся ў міліцыю.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».