Вы тут

У Нацыянальным гістарычным музеі можна наведаць выставачны праект «Жывая нітка традыцый»


Да 25 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі можна наведаць выставачны праект «Жывая нітка традыцый», прысвечаны культурнай спадчыне Рэспублікі Татарстан. Ён стаў працягам супрацоўніцтва паміж галоўнымі музеямі Татарстана і Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены шэраг работ сучасных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гістарычныя касцюмы розных народаў і жанравыя фотаздымкі канца ХІХ—ХХ стагоддзяў. 


Керамічная майстэрня Казанскага мастацка-тэхнічнага інстытута, 1927–1928 гг.

Праект «Жывая нітка традыцый» знаёміць беларусаў з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай Рэспублікі Татарстан. Выстаўка звязвае сучаснасць і мінулае, паказвае важную ролю традыцый і падтрымлівае зацікаўленасць грамадства да нашых вытокаў, адкуль мы чэрпаем натхненне і сёння. 

Аснову выстаўкі складаюць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: узоры скураной мазаікі, ткацтва, вышыўкі, карункапляцення, мастацкай керамікі і ювелірных вырабаў. Сёння ў Татарстане ідзе адраджэнне найлепшых традыцый мастацкіх промыслаў, таму майстры ў сваёй творчасці звяртаюцца да нацыянальных матываў. 

У экспазіцыі прадстаўлены ўзоры скураной мазаікі — унікальнага віда мастацтва Татар-стана народа, які не мае аналагаў у іншых цюркскіх народаў. Цісненне і мазаіка з’яўляюцца найстаражытнейшымі відамі апрацоўкі скуры ў татар. Дзякуючы цікавым кампазіцыйным рашэнням і паліхроміі скураны абутак атрымаў сусветную вядомасць. Унікальная тэхніка ічыжнага (шавецкага) шва, які больш вядомы як «казанскі» ці «татарскі», дазваляе надаць дэ¬каратыўнасць дэталям мазаічнага арнаменту. 

Сёння скураная мазаіка набірае папулярнасць сярод сучасных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Майстэрства апрацоўкі скуры адкрывае новыя магчымасці для станаўлення новых жанраў. Напрыклад, дэкаратыўныя магчымасці скуры сёння прымяняюцца для афармлення інтэр’ераў (пано, абліцоўка). Таксама скураная мазаіка выкарыстоўваецца ў нацыянальным касцюме і тэкстыльных вырабах.

У экспазіцыі прадстаўлены пано, выкананыя ў гэтай тэхніцы. 

Традыцыйны від мастацтва татарскіх жанчын — вышыўка — аб’ядноўваў усе сацыяльныя пласты гарадоў і вёсак. Выкарыстоўвалі розныя ніткі: шаўковыя, баваўняныя, шарсцяныя, металічныя і каніцель. Вельмі распаўсюджана аплікацыя тканінай і рознакаляровымі стужкамі, вышыўка пацерка¬мі і жэмчугам. 

Татарская вышыўка вылучаецца багаццем колераў, пачынаючы з асновы — афарбаванай тканіны ці аксаміту. З-за свое-асаблівай асіметрыі яркасць вырабаў павялічваецца ў разы. Сучасныя татарскія майстры робяць вышыўку на тэкстыльных вырабах: ручніках, пано, падуш-ках, абрусах, сурвэтках і інш. Вяртаецца традыцыя выкарыстання вышыўкі на паўсядзённым адзенні. У апошнія гады пачынае адраджацца вытворчасць тэкстыльнага абутку, аздобленага нацыянальнай вышыўкай. На выстаўцы прадстаўлены ручнікі і сурвэткі, якія па колеравай палітры і выбраных арнаментах вельмі нагадваюць беларускую вышыўку. 

Пано «Скураная мазаіка», 2017 г. Казанскі тэхнікум народных мастацкіх промыслаў.

Праект «Жывая нітка традыцый» знаёміць з адным з найстаражытнейшых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — карункапляценнем. Гэты элемент дэкору доўгі час быў прыкметай дабрабыту і высокага сацыяльнага статусу. Потым мода змянілася, і карункі сталі асацыіравацца з бабуліным адзеннем, аднак сёння можна заўважыць, як трэнд на карункі вяртаецца. У Нацыяльным гістрычным музеі прадстаўлены каўнерыкі з карунак, выкананыя ў розных тэхніках. 

Прадстаўлены таксама старажытны мастацкі промысел татарскага народа — металаапрацоўка. Булгарскія і казанскія майстры з бронзы і жалеза выраблялі прылады працы, зброю, прадметы для хатняй гаспадаркі і іншае. Асноўнай прадукцыяй казанскіх ювеліраў былі жаночыя ўпрыгожванні, асноўныя віды якіх вызначаліся традыцыямі і асаблівасцямі нацыянальнага касцюма. Матэрыялам для ювелірных вырабаў служылі срэбра, каштоўныя камяні, каляровае шкло. 

На выстаўцы можна ўбачыць вырабы пястрэчынскай керамікі, якая ўзнікла ў канцы ХVI стагоддзя, але з часам амаль знікла. У 2021 годзе мастак-кераміст Н. А. Пілюгіна распрацавала пра-ект «Адраджэнне пястрэчынскай керамікі ХІХ—ХХ стст. у месцы яе традыцыйнага існавання». У сучасных вырабах майстры імкнуцца захаваць гіст-рычныя тэхналогіі вытворчасці. 

Цэнтрам экспазіцыі з’яўля-юцца рэканструкцыі гістарычных касцюмаў розных народаў Татарстана. А сюжэтныя і жанравыя фотаздымкі ХІХ—ХХ стагоддзяў ствараюць спрыяльную атмасферу для паглыблення ў мастацкую і этнаграфічную спадчыну Рэспублікі Татарстан. 

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.