Вы тут

Прафсаюзная моладзь прапанавала стварыць «Прэзідэнцкі» турыстычны маршрут


Маладыя работнікі нафтахімічнай галіны наведалі знакавыя месцы, дзе пачынаў сваю дзейнасць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: Копысь у Аршанскім і Александрыю ў Шклоўскім раёнах, Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. А. Куляшова і, вядома, БДСГА ў Горках. Пад уражаннем ад новай інфармацыі і цікавых сустрэч моладзь звярнулася да кіраўніцтва Белхімпрафсаюза з ідэяй стварыць «Прэзідэнцкі» турыстычны маршрут.


Экскурсія прайшла ў рамках Рэспубліканскага Злёту маладых работнікаў нафтахімічнай галіны і акцыі Белхімпрафсаюза «Ганарымся мінулым, будуем сучаснасць, верым у будучыню», прымеркаваных да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, мэтай якіх было расказаць, чаго змагла дасягнуць нафтахімія за апошнія тры дзесяткі гадоў.

Маладыя работнікі прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, члены Белхімпрафсаюза, 31 ліпеня наведалі населеныя пункты, прадпрыемствы і навучальныя ўстановы, у якіх першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка жыў, вучыўся і пачынаў сваю працоўную дзейнасць.

Першым пунктам маршруту стаў аграгарадок Александрыя ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Маладыя нафтахімікі пабывалі ў аўтэнтычным будынку школы 1930 года пабудовы, дзе з 1961 па 1971 год вучыўся Аляксандр Лукашэнка, на некалькі хвілін ператварыліся ў школьнікаў, пасядзелі за партай Аляксандра Лукашэнкі і загадалі жаданне — кажуць, яны спраўджваюцца. У школе дзейнічаюць экспазіцыі, якія паказваюць гісторыю краю і яго сучаснасць. Членам Белхімпрафсаюза паказалі і навінку — новую выставачную залу з вялізным вянком з каласкоў пшаніцы пад столлю.

Зусім побач, літаральна праз мост на Дняпры, размясціліся гарадзішча XI-XVII стагоддзяў і замчышча «Пятроўскі вал»: насыпны абарончы будынак з рэканструяванымі драўлянымі вежамі, з якіх адкрываецца цудоўны від на Александрыю і Днепр. 

Наступным знакавым месцам, якое наведалі маладыя работнікі, стаў Дом культуры ў аграгарадку Гарадзец. Тут хапае таленавітых рамеснікаў: саломапляценне, роспіс па тканіне, выраб ільняных лялек і многае іншае. Асобнай згадкі заслугоўвае кераміка з Копысі — вырабы мясцовых майстроў упрыгожваюць палацы і замкі, і нават у Маскоўскім Крамлі можна знайсці беларускую кераміку.

Як вядома, у першага Прэзідэнта Беларусі дзве вышэйшыя адукацыі. Першая — гістарычная, якую ён атрымаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Маладым людзям правялі экскурсію па музеі ВНУ і аўдыторыі, захаванай з 70х-80х гадоў, дзе вучыўся першы Прэзідэнт Беларусі.

Другую вышэйшую Аляксандр Лукашэнка атрымаў у знакамітай Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках — найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Беларусі і найстарэйшай аграрнай ВНУ тэрыторыі Расійскай Імперыі. Сустрэлі маладых нафтахімікаў на тэрыторыі Акадэмгарадка рэктар Горацкай акадэміі Віталь Веліканаў і прафесар, доктар эканамічных навук, выкладчык Аляксандра Лукашэнкі Ларыса Пакуш.

— Шлях першага Прэзідэнта Беларусі і найбагацейшая гісторыя нашай радзімы пераплятаюцца і ідуць побач. І гэтую сувязь заўважылі маладыя прадстаўнікі галіновага прафсаюза хімікаў, гарнякоў і нафтавікоў, якія па завяршэнні экспедыцыі звярнуліся да кіраўніцтва Белхімпрафсаюза з ініцыятывай сфарміраваць «Прэзідэнцкі» турыстычны маршрут, — распавялі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.