Вы тут

Кітайская чыгунка перавезла звыш 420 мільёнаў чалавек


У Кітаі пасажырапаток на чыгуначным транспарце ў ліпені, першым месяцы пасля запуску асаблівага рэжыму работы транспарту з нагоды летніх канікулаў дасягнуў 423 мільёнаў чалавек. Пра гэта паведамілі ў карпарацыі «Кітайская чыгунка» (КЧ), перадае «Сіньхуа».


Гэта на 4 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Акрамя таго, сярэднесутачная колькасць чыгуначных пасажырскіх паездак у мінулым месяцы склала 13,63 мільёна чалавек.

Як паведамілі ў КЧ, у пікавы сезон летніх паездак студэнты вяртаюцца дадому на канікулы, а таксама рэзка ўзрастае попыт на транспартныя паслугі ў сувязі з турыстычнымі паездкамі, а таксама паездкамі з мэтай наведаць сваякоў у летні сезон, у выніку чаго захоўваецца вялікі пасажырапаток на чыгуначным транспарце краіны.

Нягледзячы на экстрэмальныя ўмовы надвор’я кітайская чыгунка забяспечыла груза- і пасажыраперавозкі падчас паводак і прыклала намаганні для забеспячэння пасажырскіх перавозак і дастаўкі ключавых матэрыяльных сродкаў падчас летніх канікулаў. Тым самым было надзейна забяспечана бяспечнае і ўпарадкаванае перамяшчэнне пасажыраў і стабільнае функцыянаванне эканомікі.

Як вядома, дзеянне асаблівага рэжыму работы транспартнай сістэмы Кітая з нагоды летніх канікулаў працягнецца да 31 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.