Беларуская батутыстка Віялета Бардзілоўская стала прызёрам XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе БелТА.
Удзел у жаночых спаборніцтвах па скачках на батуце прынялі 16 дзяўчат. У кваліфікацыі на «Акор Арэне» наша Віялета Бардзілоўская набрала 56,340 бала і прайшла ў фінал з другой пазіцыі, прапусціўшы наперад толькі пераможцу Гульняў у Токіа Чжу Сюін з Кітая. У фінале першая магіляўчанка за сваё выкананне атрымала ад суддзяў 56,060 ачка — гэты вынік здолела перасягнуць толькі брытанка Браёні Пэйдж (56,480), якая дадала да тытулу дзеючай чэмпіёнкі свету званне алімпійскай чэмпіёнкі. У Бардзілоўскай срэбра, тройку прызёраў замкнула канадка Сафіян Мета (55,650).
Другое месца на Алімпійскіх гульнях стала для 19-гадовай беларускі найлепшым вынікам у дарослай кар’еры на міжнароднай арэне. Да гэтага галоўным індывідуальным дасягненнем Віялеты было сёмае месца на этапе Кубка свету ў Баку ў 2022 годзе. У гэтым сезоне беларуска выступіла на двух этапах сусветнага Кубка, заняўшы 10-ю пазіцыю на турніры ў Азербайджане і 12-ы радок на спаборніцтвах у Германіі.
Таксама сёння прызёраў парыжскіх Гульняў у скачках на батуце вызначаць мужчыны, абараняць званне алімпійскага чэмпіёна будзе наш Іван Літвіновіч. Кваліфікацыя стартуе ў сем гадзін вечара па мінскім часе, пачатак фіналу — у 20.50.
Што будуюць, а што ўжо ўвялі ў эксплуатацыю?
«У ідэале, не адзін алімпійскі цыкл».
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?