Устаноўлены графік прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў на жнівень. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык правядзе прыём грамадзян 7 жніўня, міністр адукацыі Андрэй Іванец — 9 жніўня.
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў сустрэнецца з грамадзянамі 16 жніўня, міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў — 23 жніўня, міністр культуры Анатоль Маркевіч — 28 жніўня.
Асабісты прыём грамадзян міністрам лясной гаспадаркі Аляксандрам Куліком запланаваны на 21 жніўня, міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганам — на 30 жніўня, старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім — на 14 жніўня.
Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе. Прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе: Мінск, вул. Савецкая, 9, пакой 103.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.