«Гарачая лінія» для аграрыяў працуе ў нацыянальным прафцэнтры з ліпеня. Званкі прымаюцца штодня з 08:30 да 22:00. Пры гэтым кожны зварот аператыўна адпрацоўваецца.
— Калі патрэбна кансультацыя, то адказ прадастаўляецца тут жа. Калі чалавек звяртаецца са скаргай, прадстаўнікі прафсаюза аператыўна выязджаюць на месца і вывучаюць сітуацыю, правяраюць адпаведныя дакументы, на месцы размаўляюць з работнікамі, — расказалі ў ФПБ. — Трэба адзначыць, што крыху больш чым за месяц працы «гарачай лініі» скаргаў паступіла няшмат. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што абсалютная большасць наймальнікаў адказна падыходзяць да пытанняў арганізацыі працы работнікаў у гэтую гарачую пару. Разам з тым былі і асобныя звароты, па выніках разгляду якіх пацвердзіліся парушэнні заканадаўства.
Напрыклад, адзін з працаўнікоў сельгасарганізацыі ў Віцебскай вобласці паскардзіўся на тое, што яго неправамерна пазбавілі прэміі: маўляў, загаду не бачыў, тлумачальную не бралі. Прадстаўнікі прафсаюза на месцы разабраліся ў сітуацыі і пацвердзілі: наймальнік парушыў працоўнае заканадаўства пры прыняцці рашэння аб пазбаўленні работніка прэміі. Тут жа былі выдадзены рэкамендацыі і заяўніку даналічылі каля 450 рублёў.
Яшчэ некалькі зваротаў было звязана з пытаннем правільнасці ўліку звышурочнага працоўнага часу аграрыяў. У дзвюх арганізацыях Мінскай вобласці скаргі людзей пацвердзіліся. Наймальнікам выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю парушэнняў і сітуацыя ўзятая прафсаюзамі на кантроль для недапушчэння паўтарэння такіх памылак. Пры гэтым варта адзначыць, што шэраг скаргаў, якія паступілі, пры вывучэнні сітуацыі на месцах не пацвердзіліся.
Нагадаем, «гарачая лінія» па ахове і ўмовах працы ўдзельнікаў жніва па нумары +375 29 676 18 40 будзе працаваць да заканчэння ўборачнай кампаніі.
Алена КРАВЕЦ
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.