Вы тут

Завод МАЗ пачаў святкаванне 80-гадовага юбілею!


Флагман беларускага машынабудавання пачаў свята з урачыстага парада рэтра і сучаснай тэхнікі, якая прайшла пад маршы і песні па тэрыторыі холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ». 


Усяго ў парадзе прынялі ўдзел каля 15 аўтамабіляў: МАЗ-205, МАЗ-200, МАЗ-200Ш1, МАЗ-5335, МАЗ-5549, МАЗ-6440, МАЗ-5550С5, МАЗ-65012J з колавай формулай 6×4, МАЗ-54402L, МАЗ-541SA5, турыстычны аўтобус МАЗ 350, электрабус МАЗ 303Е22, МАЗ-5309Х, КАЗ. Да работнікаў з віншаваннем звярнуўся генеральны дырэктар Мінскага аўтазавода Валерый Іванковіч. Ён адзначыў, што з гэтага парада стартуе святочны тыдзень, прысвечаны 80-годдзю МАЗа. «Кожны дзень гэтага тыдня мы будзем праводзіць розныя мерапрыемствы. Толькі дзякуючы вам у нас атрымліваецца ствараць і прадаваць нашу прадукцыю», — сказаў гендырэктар.

На гэтым тыдні завадчан, мінчан і гасцей сталицы чакае маштабная праграма. Заўтра, 3 жніўня, упершыню на тэрыторыі прадпрыемства пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. У нядзелю на стадыёне гімназіі № 25 з 10.00 да 16.00 разыграецца спартыўнае свята для ўсёй сям’і «МАЗ спартыўнае». У панядзелак, 5 жніўня, адбудзецца тэатралізаваная цырымонія адкрыцця адноўленага гадзінніка з боем на вежы дома нумар 106 на Партызанскім праспекце. У аўторак на пляцоўцы каля цэнтральнай прахадной пройдзе прэзентацыя сімвалічнага дрэва МАЗ з лагатыпамі ўсіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ». Нарэшце ў дзень самага юбілею, 9 жніўня, па Партызанскім праспекце, ад вуліцы Сацыялістычнай да плошчы Ванеева, пройдзе калона рэтра- і сучаснай аўтатэхнікі МАЗ. На пляцоўцы каля ДК МАЗ з 11.00 да 23.00 будзе працаваць выстава прадукцыі Мінскага аўтазавода. Для гасцей свята арганізуюць выязны гандаль, зоны фуд-корта, а таксама канцэрт мастацкай самадзейнасці. У 23:00 ля ДК МАЗ начное неба размалюе святочны феерверк.

Аляксандр Грыгор’еў

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.