Авен. На гэтым тыдні не засмучайцеся па дробязях, аптымізм дазволіць змяніць сітуацыю да найлепшага. Не трэба забываць, што самы просты варыянт — не заўсёды найлепшы. У сераду могуць узнікнуць дробныя непрыемнасці, з якімі лёгка разабрацца, трэба толькі справіцца з няўпэўненасцю. У суботу не варта ісці супраць грамадскай думкі, бо даказаць сваю слушнасць вы ўсё роўна не зможаце.
Цялец. Самы час заняцца выхаваннем дзяцей ці самаўдасканаленнем. Толькі перш чым пачынаць дзейнічаць, варта прадумаць усё да дробязяў. Самы час вывучыць новыя тэхналогіі і сферы дзейнасці. Устрымайцеся ад крытыкі, не стварайце канфліктаў. У выхадныя варта выбраць адзіноту, а не шумную кампанію, добрую кнігу, а не пустыя размовы.
Блізняты. Вас пацягне ў казачны свет фантазіі. І творчасць можа прынесці нядрэнны даход. Ваша ўвага будзе занята важнымі і прыемнымі справамі. Любімы чалавек з задавальненнем дапаможа вырашыць усе праблемы. Паспрабуйце напоўніць свой дом цеплынёй, утульнасцю і каханнем.
Рак. На рабоце пажадана ўлічваць інтарэсы калег і праяўляць ініцыятыву, ідучы на кампраміс. На гэтым тыдні імкніцеся больш часу праводзіць на прыродзе, абмяжуйце зносіны са з’явамі ўрбаністычнымі да неабходнага мінімуму. Цяпер самы час пажыць на дачы ці адправіцца з палаткай у лес, засцерагчы сябе ад непатрэбных сустрэч і кантактаў. Вамі можа авалодаць запал да змены месцаў, таму будзе карысна крыху павандраваць.
Леў. Вы на парозе даволі гарманічнага перыяду і, прадчуваючы гэта, настроены на аптымістычны лад. Панядзелак варта прысвяціць завяршэнню спраў і давядзенню да розуму пытанняў з паперамі, будзьце пры гэтым вельмі ўважлівыя. Узровень нагрузкі павінен пайсці на спад. Цяпер час сур’ёзных разважанняў, калі вам удасца зразумець тое, што раней і ў галаву не прыходзіла. Усе сустрэчы на гэтым тыдні будуць невыпадковыя.
Дзева. Пажадана нічога рэзка не рабіць і не мяняць, асабліва не падумаўшы і не прааналізаваўшы сітуацыю. Паспрабуйце не выяўляць пачуцці, якія вас перапаўняюць, залішне бурна. Сцеражыцеся даваць нагоды для плётак, выявіце дысцыплінаванасць і сабранасць. У пятніцу адчуеце прыліў сіл, нібы адкрыецца другое дыханне. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю і вырашыце назапашаныя праблемы.
Шалі. Калі задача, якая стаіць перад вамі, здаецца непрыступнай, падзяліце шлях дасягнення мэты на дробныя часткі, і ўсё атрымаецца. У панядзелак можна адважыцца на рызыкоўныя прадпрыемствы. У сераду вас чакае лёсавызначальная сустрэча. Вы можаце атрымаць важную вестку ад чалавека, які апынуўся ўдалечыні ад вас.
Скарпіён. Гэты тыдзень можа падарыць вам проста лавіну разнастайных магчымасцяў для рамантычных прыгод, добрага заробку і актыўнага адпачынку. У аўторак і сераду чым менш вы будзеце думаць пра ўласную выгаду, тым больш удалыя будуць вынікі. У вашых сілах дапамагчы каханаму чалавеку ў складанай сітуацыі.
Стралец. Вам спатрэбяцца вытрымка і дакладнасць у планах і іх рэалізацыі. Панядзелак і пятніца спрыяльныя для пачатку новых спраў. У чацвер пажадана менш кантактаваць з людзьмі. На гэтым тыдні зможаце паміж справамі вырашыць важнае пытанне. У выхадныя паспрабуйце не перагружаць сябе хатнімі клопатамі.
Казярог. На шляху да ажыццяўлення планаў апынецца шмат спакус, здольных адвесці вас у бок. Будзьце асцярожныя, засноўваючы дзеянні на нядаўна атрыманай інфармацыі: верагодныя пэўныя скажэнні, якія могуць увесці ў зман. Калі галава перапоўнена ідэямі, паспрабуйце іх неяк сістэматызаваць. Тым, хто ў гэтыя дні апынецца ў далечыні ад дома, неабходна пазбягаць малазнаёмых кампаній.
Вадаліў. Пажадана не марнаваць энергію. Хопіць марыць — час дзейнічаць. У сераду абстаноўка на рабоце можа абвастрыцца, таму ў гэты дзень непажадана планаваць якія-небудзь важныя мерапрыемствы. Прысвяціце больш часу асабістаму жыццю. У суботу не варта ўскладняць узаемаадносіны з навакольнымі эмацыянальнымі ўсплёскамі.
Рыбы. На гэтым тыдні будзеце заняты актыўным разграбаннем назапашаных праблем. Паглядзіце на свет з аптымізмам і вазьміцеся за справу творча. Старайцеся не прапускаць важных падзей — вакол столькі цікавага. Адчуйце сябе гаспадаром становішча, але не цісніце на навакольных.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».