Вы тут

Цэнтральная вось Пекіна — у спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА


27 ліпеня на 46-й канферэнцыі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая адбылася ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі, шэдэўр ідэальнага парадку кітайскай сталіцы — Цэнтральная вось Пекіна «Чжунчжоўсянь» — была паспяхова ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны.


Цэнтральная вось Пекіна праходзіць з поўначы на поўдзень у цэнтры старога горада. Яе агульная даўжыня складае 7,8 км. На сённяшні дзень яна стала самай доўгай гарадской воссю ў свеце.

Цэнтральная вось была ўпершыню закладзена ў ХІІІ стагоддзі і сфарміравана ў XVІ стагоддзі. З таго часу яна ўвесь час удасканальвалася. Праз больш як сем стагоддзяў стары горад Пекін з Цэнтральнай воссю ператварыўся ва ўпарадкаваны і цудоўны архітэктурны комплекс.

Згодна з артыкулам 1 Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, цэнтральная вось Пекіна адносіцца да тыпу культурнай спадчыны «будаўнічы комплекс», які складаецца са старажытных імператарскіх палацавых пабудоў, старажытных ахвярных пабудоў для імператараў, старажытных гарадскіх кіраўніцкіх збудаванняў, нацыянальных цырыманіяльных і грамадскіх будынкаў. Тэрыторыя спадчыны займае тэрыторыю 589 га, а плошча буфернай зоны — 4542 га. Яна складаецца з рэшткаў цэнтральнай дарогі і ўтрымлівае 15 элементаў спадчыны.

Падарожнічаючы па гэтай тэрыторыі, мы можам азнаёміцца з вядомымі ва ўсім свеце імператарскім палацам Гугуном, Брамай і плошчай Нябеснага Спакою Цяньаньмэнь у яе цэнтральнай частцы. Вакол плошчы Цяньаньмэнь размешчаны Нацыянальны музей, Дом народных сходаў, Вялікі Нацыянальны тэатр. Цэнтральная вось уключае ў сябе вельмі шмат збудаванняў для азнаямлення з рытуальнымі цырымоніямі, напрыклад Храм Продкаў Таймяо (сённяшні Палац культуры працоўных злева ад Брамы Цяньаньмэнь) і алтар Зямлі і Злакаў Шэджы ў парку імя Сун Яццаня справа ад Брамы Цяньаньмэн Сяньнун у паўднёвай частцы горада. Там жа мы ўбачым рэшткі цэнтральнай дарогі старога горада. А Званічная і Барабанная вежы знаходзяцца ў паўночнай частцы восі. Барабаны і званы выкарыстоўвалі для адліку часу і падачы сігналу трывогі. Да 1924 года функцыянавалі ў якасці афіцыйных гадзіннікаў Пекіна.

Старыя хутуны-завулкі ўздоўж Цэнтральнай восі ідэальна падыходзяць для моладзі. Тут можна атрымаць асалоду ад кавы, ежы, музыкі, выступленняў і выстаў, а таксама зрабіць пакупкі і проста прагуляцца. Гэты доказ таго, што Цэнтральная вось Пекіна гарманічна аб’яднала традыцыю і інавацыю горада.

Цэнтральная вось Пекіна ўяўляе сабой унікальны прыклад у гісторыі сусветных гарадоў, увасабляе ў сабе традыцыйныя кітайскія філасофскія канцэпцыі «цэнтральнасць Чжун» і «гармонія Хэ». Па Цэнтральнай восі мы можам не толькі ўбачыць ідэальны парадак збудавання, яна яшчэ дапамагае нам лепш зразумець такія загадкавыя традыцыйныя канцэпцыі кітайскай натурфіласофіі, як гармонія супрацьлегласцяў «інь-ян» і пяць элементаў «у-сін», а таксама можа адказаць на шэраг пытанняў, над якімі большасць з замежнікаў ніколі не задумвалася.

Размяшчэнне, планіроўка, форма і дызайн Цэнтральнай восі адлюстроўваюць старажытныя кітайскія традыцыі гарадскога планавання і служаць важнай ілюстрацыяй адметных рыс кітайскай цывілізацыі.

Чжан ХУЭЙЦЫНЬ, доктар філалагічных навук, прафесар Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.