Вы тут

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у жніўні прыёмы грамадзян у рэгіёнах


Устаноўлены графік прыёму грамадзян на жнівень у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Фота БелТА

8 жніўня міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк сустрэнецца з грамадзянамі ў Магілёўскім аблвыканкаме, а старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Інэса Караткевіч у Брэсцкім аблспажыўсаюзе.

Асабісты прыём грамадзян міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам запланаваны на 15 жніўня ва Ушацкім райвыканкаме, міністрам працы і сацыяльнай абароны Наталляй Паўлючэнкай 23 жніўня ў Капыльскім райвыканкаме, а старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцінам Маластавым у Верхнядзвінскім.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч правядзе прыём у Бабруйскім райвыканкаме 16 жніўня. У гэты ж дзень з грамадзянамі ў Кармянскім райвыканкаме паразмаўляе міністр эканомікі Юрый Чабатар.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».