Як адзначыў на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці ведамства за першае паўгоддзе бягучага года начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла, у рэгіёне працягваецца сістэмная работа комплексу дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці. Аператыўна-службовая дзейнасць праваахоўнікаў у АПК вядзецца па трох асноўных напрамках: выяўленне злачынстваў, бяспека дарожнага руху пры правядзенні сельгасработ і забеспячэнне захавальнасці і бяспекі рэсурсаў сельгасарганізацый.
Вясной з пачаткам актыўнай пасяўной кампаніі супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў праведзены маніторынг усіх 179 сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Інфармацыя аб выяўленых недахопах у плане захаванасці ў першую чаргу пасяўнога матэрыялу, гаруча-смазачных матэрыялаў накіроўвалася ў райвыканамы, і ў тым ліку старшыне Гомельскага аблвыканкама для прыняцця мер у рамках яго кампетэнцыі.
— Быў выяўлены шэраг злачынстваў, звязаных з крадзяжом грашовых сродкаў, здзейсненых кіраўнікамі і бухгалтарамі сельгаспрадпрыемстваў, — адзначыў Аляксандр Шастайла. — З падобнай злачыннай схемай мы сутыкнуліся яшчэ ў мінулым годзе, калі некаторыя бухгалтары гаспадарак, карыстаючыся бескантрольнасцю з боку кіраўніцтва, кралі з рахункаў грашовыя сродкаў, якія ў тым ліку павінны былі накіроўвацца на закупку запчастак, гаруча-змазачных матэрыялаў, іншыя гаспадарчыя расходы. Гэтай вясной быў выяўлены шэраг падобных фактаў. У адным з прадпрыемстваў вобласці быў выяўлены факт крадзяжу больш 10 тон гаруча-змазачных матэрыялаў, — дадаў начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама.
Цяпер падчас ўборачнай і нарыхтоўчай кампаній праваахоўнікамі рэгіёну, у тым ліку маніторынгавыя групы супрацоўнікаў упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, ДАІ, упраўлення аховы правапарадку, на планавай аснове працягваецца кантроль сітуацыяй у АПК.
— На жаль у некаторых рэгіёнах выяўлена ўжо сістэмнае парушэнне забеспячэння захаванальсці. У выпадку нерэагавання на нашы прадстаўленні, адпаведную інфармацыю мы накіроўваем у райвыканкамы. І ўжо зараз у нас ёсць факты, калі з боку раённых выканаўчых камітэтаў няма адпаведнага рэагавання на сістэмныя недахопы, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, мы прымаем меры да прыцягнення да адказнасці менавіта кіраўнікоў райвыканкамаў, якія адказваюць за дадзены кірунак, — зазначыў Аляксандр Шастайла.
У ходзе ўборачнай і нарыхтоўчай кампаній у рэгіёне выяўлены шэраг злачынстваў: крадзяжы больш 500 літраў гаруча-змазачных матэрыялаў, 120 кілаграмаў камбікорму і іншай прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў.
На прэс-канферэнцыі па выніках аператыўна-службовай дзейнасці праваахоўнікаў рэгіёну за першае паўгоддзе бягучага года Аляксандр Шастайла звярнуў увагу на рэзультатыўнасць зладжанай работы падраздзяленняў, цеснае ўзаемадзеянне з усімі зацікаўленымі службамі, якія дазваляюць забяспечваць неабходны ўзровень грамадскай бяспекі.
На тэрыторыі адзначаецца зніжэнне колькасці смерцяў ад учыненых злачынстваў, колькасці крымінальных дзеянняў у грамадскіх месцах, непаўналетнімі асобамі і пры іх удзеле, учыненых раней судзімымі асобамі, асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, замежнымі грамадзянамі. Назіраецца зніжэнне колькасці ДТЗ, загінуўшых і параненых у іх людзей.
Дарэчы, гэтай вясной праваахоўнікамі Гомельшчыны актыўна праводзіліся мерапрыемствы па кантролю аварыйных участкаў дарог.
— Выяўляліся ўчасткі з сур’ёзнымі пашкоджаннямі праезнай часткі. Рэгістравалася практычна кожны дзень не менш 2-3 паведамленняў, калі грамадзяне на сваіх аўтамабілях уязджалі ў ямы, што утварыліся ў тым ліку ў выніку інтэнсіўнага выкарыстання дарог, перападаў надвор’я. Мы ў рэшце рэшт наладзілі дастаткова актыўнае ўзаемадзеянне з нашымі дарожнікамі. І нягледзячы на тое, што былі пытанні з вырабам асфальтавай сумесі на той момант, яны выкарыстоўвалі іншыя свае напрацоўкі і імкнуліся ў максімальна кароткія тэрміны сур’ёзныя ямы ўстараняць, — звярнуў увагу начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аляксандр Шастайла падкрэсліў, што на тэрыторыі вобласці скарацілася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, іх цяжкіх і асабліва цяжкіх саставаў, у тым ліку забойстваў. З пачатку года, дзякуючы ініцыятыве праўлення крымінальнага вышуку УУС ва ўзаемадзеянні са следчымі органамі і экспертамі раскрыты шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Значная колькасць злачынстваў учыняецца па лініі крымінальнага вышуку. І практычна палова з іх — крадзяжы маёмасці
— У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года эфектыўнасць раскрыцця такіх злачынстваў у вобласці ўзрасла на больш як 11 працэнтаў. Практычна з кожных дзесяці — шэсць раскрыта супрацоўнікамі падраздзяленняў органаў унутраных спраў вобласці, — патлумачыў кіраўнік ведамства ў рэгіёне.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на Гомельшчыне назіраецца рост зарэгістраваных злачынстваў звязаных з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Усяго за першае паўгоддзе гэтага года па гэтым напрамку зарэгістравана 1497 злачынстваў. Летась за гэты перыяд — крыху больш за тысячу. Як адзначыў Аляксандр Шастайла, зламыснікамі мяняюцца спосабы здзяйснення такіх злачынстваў. Калі іх асноўным відам ў мінулым годзе быў так званы «Ало, мама», то цяпер сітуацыя змянілася.
— Практычна асноўным відам стала здзяйсненне званкоў пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў і ўцягванне грамадзян у пэўныя дзеянні па, быццам бы, выяўленні арганізаваных злачынцаў. Патрабуюць або перавесці свае грашовыя сродкі на пэўны рахунак, ці ўзяць крэдыт, і таксама перавесці грошы. Другі спосаб — гэта спасылкі на продаж-куплю тавараў. Нашы пацярпелыя пералічваюць грашовыя сродкі, а надалей той прадавец знікае. Трэці момант — гэта запрашэння грамадзян пад выглядам банкаўскіх работнікаў або іншых прадстаўнікоў нейкіх фінансавых устаноў размясціць свае грашовыя сродкі з мэтай атрымання значнага працэнта прыбытку, — зазначыў начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама.
Па словах Аляксандра Шастайлы, аналіз аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі вобласці паказвае, што рэзкіх змяненняў у яе структуры не адбылося. Прагноз на другое паўгоддзе спрыяльны.
Кіраўнік ведамства ў рэгіёне ў тым ліку закрануў тэму стварэння камфортных умоў службовай дзейнасці супрацоўнікаў, удасканалення матэрыяльна тэхнічнай базы падраздзяленняў. Аляксандр Шастайла напрыканцы сустрэчы распавёў аб маладым папаўненні — размеркаваных выпускніках міліцэйскіх ВНУ. Днямі 42 маладыя афіцэры папоўнілі шэрагі Гомельскай міліцыі.
— Досыць цёплая сустрэча з імі адбылася. Асабіста з кожным паразмаўляў, выслухаў, якія ў іх ёсць праблемы, пытанні. Вочы гараць і ёсць жаданне служыць. Яны ўжо пабывалі на стажыроўках нашых тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, на пераддыплой практыцы. Ужо фактычна з калектывамі, дзе будуць служыць, пазнаёміліся, са сваімі кіраўнікамі. Таму, я спадзяюся, што працэс станаўлення іх не зацягнецца, і надалей яны на высокім узроўні будуць выконваць задачы, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў, — рэзюмаваў Аляксандр Шастайла.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота УУС Гомельскага аблвыканкама
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.