Вы тут

Новыя пасады служачых уведзены ў Беларусі


У Беларусі ўведзены новыя пасады служачых. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота з адкрытых крыніц

Пастановай Мінпрацы ад 26 ліпеня 2024 года нумар 61 выпуск адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых дапаўняецца новымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, якія адносяцца да катэгорыі «Спецыялісты». Так, гэта сакратар пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва (код пасады служачага — 3341-023) і спецыяліст па правядзенню абследаванняў (код пасады служачага — 4227-001).

Дзейнасць сакратара пастаянна дзейнай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва накіравана на забеспячэнне работы камісіі. Сакратар працуе з базай даных працаздольных грамадзян, рыхтуе матэрыялы да пасяджэнняў камісіі, афармляе пратаколы пасяджэння і рашэнняў камісій, кансультуе грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да дзейнасці камісіі.

Дзейнасць спецыяліста па правядзенні абследаванняў накіравана на выкананне работ па зборы, апрацоўцы, захоўванні і абароне першасных статыстычных даных пры правядзенні дзяржаўных статыстычных назіранняў, у тым ліку рэспандэнтамі якіх з’яўляюцца фізічныя асобы, правядзенне апытанняў рэспандэнтаў, а таксама на правядзенне кансультацый рэспандэнтаў абследавання па пытаннях запаўнення форм.

У Мінпрацы адзначылі, што ўвядзенне кваліфікацыйных характарыстык названых пасад служачых дасць магчымасць рэгламентаваць службовыя абавязкі работнікаў, устанавіць адзіныя кваліфікацыйныя патрабаванні, у тым ліку для прысваення кваліфікацыйных катэгорый.

Пастанова ўступае ў сілу з 4 жніўня 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».