Вы тут

Лукашэнка павіншаваў спартсменаў і трэнерскі штаб


Беларускія батутысты трыумфальна выступілі на Алімпіядзе ў Парыжы, заваяваўшы золата і серабро Гульняў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спартсменаў і трэнерскі штаб, паведамляе БелТА.


Спачатку Віялета Бардзілоўская паднялася на алімпійскі п’едэстал гонару, стаўшы сярэбраным прызёрам Гульняў. А затым залаты медаль заваяваў Іван Літвіновіч, аформіўшы для сябе статус двухразовага алімпійскага чэмпіёна.

«Дарагі Іван! Ты — наша гордасць! Дзякую за алімпійскае золата. Мільёны беларусаў сёння захапляюцца тваёй воляй да перамогі, мэтанакіраванасцю і сілай характару, — падкрэсліў беларускі лідар. — Перамагчы на Алімпіядзе — вялікае дасягненне, а абараніць тытул алімпійскага чэмпіёна — спартыўны подзвіг, якім ты паставіў сябе ў адзін рад з самымі выдатнымі атлетамі свету».

«Ад усёй душы віншую трэнераў і спецыялістаў, якія ўклалі ў гэту перамогу свае талент і майстэрства. Беларуская школа скачкоў на батуце чарговы раз прадэманстравала найвышэйшы клас і пацвердзіла заслужанае лідарства на сусветнай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену здароўя, шчасця і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

У віншаванні Віялеце Бардзілоўскай Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што медаль — сапраўдны трыумф для яе і ўсёй беларускай алімпійскай каманды: «Нягледзячы ні на якія абставіны, у саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты змагла прадэманстраваць адточанае майстэрства, непахісны характар і сілу духу».

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з такой значнай для краіны перамогай таксама ўвесь трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай: «Мы ганарымся беларускай школай батутыстаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ад усяго сэрца пажадаў спартсменцы моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.