Вы тут

Шкурдай заняла восьмае месца ў фінале на 200-метроўцы на спіне


Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай завяршыла выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Заключным відам праграмы спаборніцтваў у басейне з беларускім удзелам стаў фінал на дыстанцыі 200 м на спіне, куды напярэдадні з восьмым часам прабілася наша Настасся Шкурдай. Сёння бронзавая медалістка чэмпіянату свету — 2024 у гэтай дысцыпліне таксама размясцілася восьмай, паказаўшы вынік 2 мін 10,63 сек. Пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкай з новым рэкордам Гульняў стала Кейлі Макіаўн з Аўстраліі (2:03,73), другой і трэцяй фінішавалі амерыканка Рэган Сміт і канадка Кайлі Мас адпаведна.

Такім чынам, нікому з беларускіх плыўцоў не ўдалося заваяваць алімпійскія ўзнагароды. Раней Шкурдай была 20-й на дыстанцыі 100 м на спіне, Аліна Змушко заняла восьмае месца на стомятроўцы брасам і стала 21-й на дыстанцыі ўдвая даўжэйшай, а Ілья Шымановіч на сотні брасам паказаў 10-ы вынік.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.