Вы тут

Сабаленка перамагла Азаранку і выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Вашынгтоне


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Вашынгтоне з прызавым фондам $922 тыс., паведамляе БелТА.


Фота НАК

Мінулай ноччу трэцяя ракетка планеты абыграла яшчэ адну беларуску Вікторыю Азаранку — 6:4, 6:4. У паўфінале саперніцай Сабаленкі будзе чэшская тэнісістка Марыя Баўзкова (43-і нумар сусветнага рэйтынгу). У 1/8 фіналу Арына Сабаленка перамагла расійскую тэнісістку Камілу Рахімаву (105) — 7:5, 4:6, 6:4.

Спаборніцтвы ў амерыканскай сталіцы завершацца 4 жніўня. Пераможца заробіць $142 тыс. і 500 рэйтынгавых ачкоў. Летась чэмпіёнкай стала амерыканская тэнісістка Коры Гаўф.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.