Вы тут

Скарбы прыроды з Чырвонай кнігі


Шэраг эксклюзіўных экскурсій пад назвай «Скарбы прыроды» прайшоў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Упершыню наведвальнікі маглі ўбачыць экспазіцыю рэдкіх і ахоўных раслін у суправаджэнні навуковых супрацоўнікаў і задаць ім усе пытанні.


— У мінулым годзе была завершана рэканструкцыя дадзенага ўчастка для таго, каб сабраныя тут расліны можна было дэманстраваць наведвальнікам. Усё аформлена ў прыгожую экспазіцыю са сцяжынкамі для таго, каб людзі маглі бліжэй падыходзіць да раслін, — расказаў загадчык сектара захавання і аднаўлення раслінных рэсурсаў Аляксандр Мялік.

Паводле яго слоў, тут прадстаўлена больш за 120 відаў з Чырвонай кнігі. Патрапіць сюды можна далёка не заўсёды. Толькі ў рамках вось такіх экскурсій. Бо асноўная мэта экспазіцыі ўсё ж у вывучэнні рэдкіх відаў.

— Тут сабраны расліны розных ахоўных катэгорый. Напрыклад, ёсць віды, якія ўжо зніклі ў Беларусі, напрыклад, лён жоўты, апазёрыс смярдзючы, асот балотны, багаткі касматы, — адзначыў Аляксандр Мялік. — Але таксама ёсць віды і са спісу прафілактычнай аховы. Гэта значыць, што заканадаўча гэтыя віды не ахоўваюцца, але, паводле Чырвонай кнігі, мы павінны на іх звяртаць увагу, каб лепш зразумець, чаму яны рэдкія і як іх захаваць.

Экскурсія выдалася вельмі цікавай і сабрала цэлы аншлаг наведнікаў, якія наперабой задавалі навуковым супрацоўнікам пытанні і рабілі фота на памяць.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.

Эканоміка

Час прыглядацца да крэдытаў

Час прыглядацца да крэдытаў

Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.