Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў параду аграрыям, як якасна правесці сяўбу, перадае БелТА.
«Галоўнае: пасеў — гэта мастацтва. Калі ён (кіраўнік гаспадаркі. — Заўвага БелТА) і аграном, а не толькі механізатар, за гэта будуць адказваць (на краі поля стаяць), тады пасее як трэба. А не — я вось зверху лячу — агрэхі шалёныя. Гэта значыць сеялка дзесьці спрацавала, дзесьці — не. Механізатара паслалі на планёрцы: „Ідзі тое поле пасей“. Ну ён і сее адзін. Ніхто не кантраляваў, ніхто не глядзеў. А трэба якасна пасеяць. Гэта галоўнае», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў нараканні і па іншых пытаннях: «Усё галоўнае зараз. Араць мы развучыліся. Паглядзіш на поле — адны грабяні. Плуг не адрэгуляваны. Калі роўна ўзараць, тады менш апрацоўваць трэба».
Асобнае даручэнне — берагчы тэхніку, асабліва імпартную. У гэтым плане трэба напружваць і айчынную прамысловасць, каб больш актыўна працавалі ў напрамку імпартазамяшчэння.
Ды і ў цэлым тэхніку трэба берагчы. «Каб тэхніка была нармальная, трэба, каб парадак быў на машынным двары. Заехаў у адны вароты — выехаў у гэтыя вароты. Самы жорсткі кантроль», — параіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.