Пачалося яно на плошчы Пятра Мсціслаўца і ўжо ахапіла ўвесь старадаўні горад. Прыехала шмат дэлегацый з раёнаў, у тым ліку суседняй Расіі.
Гасцей і ўдзельнікаў віталі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок і старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Дзмітрый Пімашэнка. Яны пажадалі фестывалю мацнець і пашырацца.
Алег Стэльмашок зачытаў прывітальны адрас ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. У тэатралізаваным шэсці па плошчы прайшлі рыцары і іх дамы, рамеснікі і жыхары, нараджаныя ў касцюмы эпохі Сярэднявечча. У знак таго, што рыцары гатовы да баёў і турніраў камандор Паўночнага храма перарубіў канат.
У праграме шмат турніраў, гульняў і забаў. У свята ўцягнутыя ўсе працоўныя калектывы раёна і навучэнцы. Бачылі б вы якога смачнага 6-кілаграмовага карпа запякаць наўпрост на вуліцы Савецкай работнікі мясцовага ПМК-94 «Вадбуд». Народ купляе сувеніры, спрабуе дамашнія прысмакі, таньчыць сярэднявечныя танцы. Працуюць атракцыёны, запрашае горад майстроў, шмат цікавага прапануюць інтэрактыўныя пляцоўкі. Наперадзе паказальныя выступленні клуба «Шатландская пяхота», гумарыстычнае конна-трукавае шоу клуба «Залатая шпора», турніры, бугурты, экскурсіі, канцэрты сярэднявечнай музыкі, вогненныя шоу і дыскатэка да раніцы. Далучайцеся!
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара
Мсціслаў
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.