Вы тут

У Віцебску затрымалі закладчыкаў асабліва небяспечнага псіхатропу


У Віцебску затрыманы нарказакладчыкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.


Фота БелТА

Аператыўнікі наркакантролю Віцебшчыны затрымалі з доказамі злачынства дваіх мясцовых жыхароў 24 і 25 гадоў. Малодшы з фігурантаў супрацоўнічаў з інтэрнэт-крамай па продажы наркотыкаў і далучыў да незаконнага заробку свайго знаёмага. Разам яны размяшчалі закладкі па ўсёй вобласці.

На нелегальны наркашоп затрыманыя паспелі папрацаваць не больш за тры тыдні. Пры іх, а таксама ў тайніках на тэрыторыі Віцебска і Полацка знойдзена і канфіскавана звыш 200 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».