Вы тут

БПЦ набірае валанцёраў для падтрымкі дзяцей у бальніцах


Адкрыты набор валанцёраў для груп экстранага рэагавання па падтрымцы дзяцей у бальніцах, паведамляе БелТА са спасылкай на партал Беларускай праваслаўнай царквы.


Фота БелТА

Аб наборы валанцёраў аб’явіла Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі сумесна з Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні БПЦ.

Валанцёры будуць дапамагаць дзецям, якія знаходзяцца ў медыцынскіх установах без законных прадстаўнікоў. Іх задача заключаецца ў эмацыйнай падтрымцы дзяцей, што дазволіць ім справіцца са стрэсам і трывогай, звязанымі са знаходжаннем у бальніцы.

Агаворваецца, што ў кандыдатаў павінна быць педагагічная, медыцынская, псіхалагічная або сацыяльная адукацыя, вопыт узаемадзеяння з дзецьмі, гатоўнасць працаваць у стрэсавых сітуацыях, адказнасць, эмпатыя і жаданне дапамагчы дзецям.

Валанцёры будуць праходзіць спецыялізаванае навучанне для падрыхтоўкі да работы з дзецьмі ў медыцынскай абстаноўцы. Навучанне правядуць кваліфікаваныя спецыялісты.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».