Вы тут

У Беларусі ўступілі ў сілу змены ў закон аб дзяржзакупках


У Беларусі 4 жніўня ўступіў у сілу закон ад 31 студзеня 2024 года № 354-З «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


Фота БелТА

Закон прыняты ў мэтах удасканалення парадку ажыццяўлення дзяржаўных закупак. У ім замацаваны нормы, накіраваныя на далейшую цыфравізацыю, удасканаленне і аптымізацыю працэдур дзяржаўных закупак, а таксама на выключэнне нядобрасумленнага пасярэдніцтва і іншых злоўжыванняў у дзяржаўных закупках.

У мэтах павышэння эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў замацоўваецца магчымасць заказчыкаў заключаць дагаворы на тэрмін больш за год, рэгламентуюцца пытанні размяшчэння інфармацыі аб выкананні дагавораў, вызначаецца механізм дзеяння заказчыка пры непрадстаўленні пастаўшчыком (падрадчыкам, выканаўцам) забеспячэння выканання сваіх абавязацельстваў.

Для аптымізацыі і скарачэння тэрмінаў ажыццяўлення дзяржаўных закупак, а таксама для забеспячэння своечасовага атрымання неабходных тавараў (работ, паслуг) дзяржаўным органам і арганізацыям прадастаўлена права скарыстацца працэдурай закупкі з адной крыніцы ў выпадках, калі правядзенне канкурэнтных працэдур закупак па эканамічных прычынах немагчыма. Акрамя таго, павялічваецца парог для правядзення працэдуры закупкі з адной крыніцы з 300 да 500 базавых велічынь.

Дакумент прыняты для ўдасканалення сістэмы дзяржаўных закупак, пашырэння магчымасці гаспадарчых суб’ектаў па абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў. Таксама ён накіраваны на забеспячэнне своечасовага задавальнення патрэбнасці заказчыкаў у таварах (работах, паслугах), павышэнне празрыстасці і эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў, стварае дадатковыя стымулы для развіцця канкурэнцыі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».