Вы тут

Каля 115 тыс. шматдзетных сем’яў атрымаюць матэрыяльную дапамогу да навучальнага года


Каля 115 тыс. шматдзетных сем’яў атрымаюць матэрыяльную дапамогу да навучальнага года. Пра гэта паведаміла кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Комлік.


Фота БелТА

Аднаразовая матэрыяльная дапамога да школы ў рамках праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» прадастаўляецца сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, гэта значыць шматдзетным, незалежна ад даходу сям’і. Яна складае 30% БПМ па стане на 1 жніўня. Яна для ўсіх рэгіёнаў аднолькавая, гэта значыць у адзіным памеры плаціцца, цяпер складае каля Br130 на кожнага школьніка. Выплаты пачаліся з 1 жніўня, працягнуцца яны па 1 верасня. Цяпер мы ўжо можам казаць, што ацэначна ў 2024 годзе такую дапамогу атрымаюць каля 115 тыс. шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 240 тыс. дзяцей-школьнікаў. Гэтая лічба можа карэктавацца, таму што яшчэ не залічаны першакласнікі, у 10 клас дзеці яшчэ не залічаны. Пакуль мы гаворым арыентыровачна», — распавяла Алена Комлік.

Калі сям’я з’яўляецца малазабяспечанай, у тым ліку шматдзетная, яна можа звярнуцца па дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Тут памер дапамогі не ўстаноўлены, ён залежыць ад матэрыяльнага становішча сям’і і ад канкрэтнай сітуацыі, гэта значыць вызначаецца, зыходзячы з пададзеных дакументаў.

Аднаразовая дапамога па праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» плаціцца толькі на дзяцей-школьнікаў. Калі гаворым аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе, то яна можа плаціцца незалежна ад таго, шматдзетная сям’я ці не, дзе навучаюцца дзеці, яна залежыць ад даходу сям’і. Калі сям’я не паспела падаць дакументы з 1 жніўня па 1 верасня, напрыклад, былі на аздараўленні або мянялі месца жыхарства, розныя могуць быць сітуацыі. Натуральна, ніхто не застанецца без падтрымкі. Трэба звяртацца, і пытанне будзе разгледжана. Па аднаразовай матэрыяльнай дапамогі трэба звяртацца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У Мінску, у шэрагу рэгіёнаў — у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях звяртацца трэба па месцы навучання дзіцяці. Што тычыцца дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, звяртацца варта ў службу «Адно акно» выканкама альбо ў тэрытарыяльны цэнтр, дзе растлумачаць, якія дакументы трэба падаваць», — праінфармавала прадстаўнік Мінпрацы.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.