Вы тут

Самалёт з беларускімі веслярамі — удзельнікамі Алімпіяды прызямліўся ў Мінску


Беларускія весляры, якія ўдзельнічалі ў XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, вечарам нядзелі вярнуліся на радзіму, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

На Алімпійскім водным стадыёне муніцыпалітэта Вер-Сюр-Марн выступалі двое нашых спартсменаў — Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч. У спаборніцтвах жаночых адзіночак Клімовіч з асабістым рэкордам заняла выніковы 8-ы радок, а ў галоўным мужчынскім фінале Залаты заваяваў серабро, стаўшы першым прызёрам Гульняў у гісторыі нашай краіны ў мужчынскім акадэмічным веславанні. Сустрэць героя галоўнага старту чатырохгоддзя ў Нацыянальным аэрапорце сабраліся сябры, прадстаўнікі НАК Беларусі і Міністэрства спорту і турызму, а таксама супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту.

«Не назваў бы вынік Яўгена сюрпрызам, асабліва пасля выдатнага выступлення ў паўфінале, дзе ён прадэманстраваў свае маральна-валявыя якасці. У фінале крыху прымусіла пахвалявацца яго шостае месца на адзнацы 1500 метраў, але выніковая другая пазіцыя стала для мяне цалкам чаканай», — адзначыў намеснік міністра спорту Аляксандр Бараўля. — Вельмі рады за Яўгена і за беларускае акадэмічнае веславанне — у папярэдні раз алімпійскія медалі ў нас былі яшчэ ў 2008 годзе. А мужчыны станавіліся прызёрамі і зусім у 1980-я. Гэты вынік — плён працы многіх людзей, якія ўклалі ў яго сваю душу і сэрца«.

«Серабро ў мужчынскай адзіночцы — проста захапленне. Гэта самы прэстыжны клас у акадэмічным веславанні, дзе спартсмен паказвае не толькі сваю фізічную форму, але і псіхалагічную гатоўнасць. Яўген выдатна з усім справіўся, і мы вельмі ім ганарымся, — сказала двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд, старшы трэнер нацыянальнай каманды Юлія Бічык. — Перад пачаткам фіналу была ўпэўненая, што ён будзе змагацца за медаль, але, убачыўшы яго на шостым месцы за 500 метраў да фінішу, крыху засмуцілася. На апошнім адрэзку ён пачаў выдатна дадаваць, але з-за не самай удалай здымкі гэтага доўга не было відаць. Па заканчэнні заезду я адчула такія эмоцыі, якія апошні раз перажыла 16 гадоў таму, калі сама ўзяла медаль. Невымоўныя адчуванні».

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.